Група сепаратыстаў ўварвалася ў Тэатр оперы і балета і запатрабавала сустрэчы з мэрам Харкава.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук мясцовы журналіст Вячаслаў Маўрычаў.
Паводле яго словаў, стала відавочна, што ў правакацыях бяруць удзел жыхары Расіі і Прыднястроўя. Яны не ведалі, дзе ў горадзе знаходзіцца будынак мэрыі, памылкова захапілі тэатр і сталі патрабаваць, каб да іх выйшаў мэр горада. І толькі калі яны ўбачылі канцэртную залу, расчаравана разышліся.
Нагадаем, што ўранку спецназ ачысціў будынак Харкаўскай абласной адміністрацыі ад сепаратыстаў, што яго занялі.
Выступы ў трох усходніх рэгіёнах Украіны — Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях — сінхронна пачаліся ў нядзелю. У іх удзельнічаюць «турысты з Расеі», мясцовыя крымінальныя элементы і сілы з клана Віктара Януковіча.
Каментары