Улада22

У Бабруйску свой прэтэндэнт на прэзідэнцтва

Прадстаўнікі і лідэры чатырох гарадзкіх структур палітычных партыяў ды адной прафсаюзнай суполкі адзіным кандыдатам ад рады дэмакратычных сіл Бабруйску на прэзыдэнцкія выбары 2015 году абралі бібліятэкарку Сьвятлану Грыцэнку.

У Бабруйску сябры апазыцыйных арганізацыяў вылучылі свайго прэтэндэнта на прэзыдэнцтва. Прадстаўнікі і лідэры чатырох гарадзкіх структур палітычных партыяў ды адной прафсаюзнай суполкі адзіным кандыдатам ад рады дэмакратычных сіл Бабруйску на прэзыдэнцкія выбары 2015 году абралі бібліятэкарку Сьвятлану Грыцэнку. Яна — сябра аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юры Грынявецкі заяўляе: бабруйскія дэмакраты, вылучыўшы прэтэндэнта на прэзыдэнцтва, прапанавалі шлях да аб’яднаньня дэмакратычных сіл Беларусі.

«Мы вырашылі свой шлях прапанаваць да аб’яднаньня зь нізу да верху, бо ў Менску адны звады. Там дзеляцца на групоўкі. Мы ж хочам да адзінства прыйсьці. Усяму народу паказаць, што апазыцыя можа аб’яднацца».

Партыец прызнае, што вылучэнка з Бабруйску наўрад ці стане адзіным кандыдатам на прэзыдэнцтва ад апазыцыі, але падкрэсьлівае, што іхная мэта — аб’яднаньне дэмакратычных сіл Беларусі.

Сьвятлана Грыцэнка пацьвердзіла Свабодзе, што пагадзілася стаць прэтэндэнткай на вылучэньне ў прэзыдэнты ад бабруйскіх дэмакратаў. Актывістка кажа, што разумее, якую адказнасьць бярэ на сябе, і што ейнае рашэньне — не гульня:

«Я разумею, што гаварыльняй нічога ня зьменіш — трэба рабіць канкрэтныя справы. Мне блізкія тэорыя і практыка малых спраў. Камусьці трэба дапамагчы дрэва сьпілаваць, камусьці — дапамагчы прыбраць нешта, то бок трэба пачынаць з малога. У нас жа хутка хочуць стаць прэзыдэнтамі, але не атрымліваецца. Спачатку трэба зямлю патаптаць, каб цябе запомнілі, а потым ужо брацца за большае. Стаўленьне людзей да апазыцыі цяпер такое, што яна лятае няведама дзе».

Паводле актывісткі, першае, што неабходна зрабіць апазыцыі перад выбарамі прэзыдэнта, — гэта зьмяніць падыходы да фармаваньня выбарчых камісіяў. У гэтым яна пераканалася, калі ўдзельнічала ў сёлетняй выбарчай кампаніі. Яна балятавалася ў гарсавет.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць