Грамадства11

ЧС па хакеі ў Мінску стане свабодным ад тытуню

У Беларусі распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года як свабоднага ад тытуню, паведамілазагадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

«План мерапрыемстваў па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі як свабоднага ад тытуню распрацаваны па даручэнні ўрада. Прадугледжана поўная забарона курэння ва ўсіх ўнутраных памяшканнях спартыўных комплексаў «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна» і на прылеглых да іх тэрыторыях. Забаронена будзе курыць у кафэ, барах і рэстаранах, размешчаных паблізу гэтых спартыўных збудаванняў, у гасцініцах, дзе будуць пражываць удзельнікі і госці чэмпіянату, і ў таксі», - сказала Вольга Бартман.

Акрамя таго, прадугледжана забарона на рэкламу і продаж тытунёвых вырабаў у месцах правядзення матчаў чэмпіянату, на тэрыторыях фан-зон, а таксама ў кафэ, барах, рэстаранах, гасцініцах, размешчаных паблізу месц правядзення хакейных баталій.

Аб тым, што зона з'яўляецца свабоднай ад тытунёвага дыму, жыхароў і гасцей сталіцы будуць папярэджваць знакі аб забароне курэння, якія ў хуткім часе з'явяцца каля ўсіх раней пералічаных аб'ектаў. А тым, хто ўсё ж захоча закурыць у чыстых зонах, знайсці спецыяльна адведзенае для гэтага месца дапамогуць валанцёры, якія будуць працаваць у Мінску ў час сусветнага хакейнага першынства. Дарэчы, валанцёраў навучаць, як правільна рабіць заўвагу курцу. Кожны, хто закурыць у неналежным месцы, будзе інфармаваны аб тым, што на час ЧС па хакеі шэраг зон у беларускай сталіцы абвясцілі свабоднымі ад тытуню, а таксама атрымае інфармацыю, дзе знаходзіцца бліжэйшае адведзенае для курэння месца.

Як адзначыла Вольга Бартман, у тым, каб Мінск стаў свабодным ад дыму на час правядзення спаборніцтваў, зацікаўлены многія міністэрствы і ведамствы, Мінгарвыканкам, адміністрацыі лядовых арэн, дырэкцыі Федэрацыі хакея Беларусі, гасцініц, кафэ, бараў і рэстаранаў.

Дамоўленасць аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі як свабоднага ад тытунёвага дыму была дасягнута ў час сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Жужаннай Якаб.

Цяпер спартыўныя мерапрыемствы сусветнага маштабу паказваюць прыклад у барацьбе супраць спажывання тытуню, паколькі ў такіх падзей ёсць патэнцыял для папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўплыву на сацыяльныя нормы дзякуючы прыцягненню мільёнаў гледачоў і балельшчыкаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць