Свет44

Абама: Меркаванне Пуціна павінна ўлічвацца, але…

Меркаванне Пуціна аб адносінах з Украінай павінна ўлічвацца, але здагадкі аб праве парушаць суверэнітэт іншай краіны недапушчальныя, заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Ангелай Меркель прэзідэнт ЗША Барак Абама. Ягоныя словы цытуюць інфармацыйныя агенцтвы.

Барак Абама ўпэўнены, што меркаванне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб адносінах з Украінай павінна прымацца пад увагу, але не можа прымацца пад увагу думка Пуціна, што ў яго ёсць права парушаць суверэнітэт іншай дзяржавы.

«У Расіі ёсць законная цікавасць у дачыненні да таго, што адбываецца за суседнімі дзвярыма. Паміж Украінай і Расіяй існуе глыбокая і складаная гісторыя адносін, і, вядома, меркаванне спадара Пуціна павінна быць прынята пад увагу. Але што не можа быць прынята пад увагу, дык гэта тое, што спадар Пуцін мяркуе, як на словах, так і на справе, што ў яго ёсць права парушаць суверэнітэт іншай краіны, парушаць яе тэрытарыяльную цэласнасць, дыктаваць эканамічную палітыку ці замежную палітыку суверэннай краіны. Гэта непрымальна», — заявіў Абама ў пятніцу ў Вашынгтоне на прэс-канферэнцыі, якая адбылася па заканчэнні сустрэчы з канцлеркай ФРГ Ангелай Меркель.

Абама падкрэсліў, што кропка гледжання ЗША «з самага пачатку заключалася ў тым, што ўкраінцы могуць прыняць сваё ўласнае рашэнне». «Я ўпэўнены, што, калі б украінцам дазволілі прыняць сваё ўласнае рашэнне, яны б выбралі як добрыя адносіны з Расіяй, так і добрыя адносіны з Еўропай, што яны хацелі б гандляваць з Расеяй і хацелі б гандляваць з Еўропай. Але чаго яны не могуць прыняць, і гэта зразумела, гэта таго, што яны з'яўляюцца проста апендыксам, працягам Расіі», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Пры гэтым Абама назваў «адной з найбольшых занепакоенасцяў няспынную расейскую прапаганду, якая сцвярджае, што ўкраінскае кіраўніцтва нясе адказнасць за праблемы ва ўсходняй Украіне». «Украінскае кіраўніцтва прадэманстравала рэдкасную стрыманасць у гэтым працэсе. Няпраўда, што на ўсходзе Украіны адбываецца спантаннае паўстанне — ёсць доказы аб добра арганізаваных, навучаных і ўзброеных апалчэнцах з магчымасцямі збіваць верталёты», — удакладніў прэзідэнт ЗША.

«Нямецкай аўдыторыі, якая прыслухоўваецца да расійскага тэлебачання, я б раіў факусавацца на фактах і на тым, што адбываецца на месцах. Спадар Пуцін казаў, што расейскіх вайскоўцаў не былі ў Крыме, а праз некалькі тыдняў ён прызнае, што там былі ягоныя хлопцы. Мы спадзяёмся, што Пуцін усведамляе, што для яго ёсць шлях у кірунку добрых адносін з Украінай, з Еўропай і ЗША. Але гэтага нельга дасягнуць з дапамогай такіх дзеянняў, якія мы бачым ва ўсходняй Украіне», — упэўнены Абама.

Каментары4

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

У партугальскім аэрапорце тыдзень не можа вылецець самалёт. З яго збеглі 130 хамякоў2

Алексіевіч пра рускую літаратуру: Сапраўднае мастацтва не адказвае за імперскія амбіцыі74

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі19

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →