Музыка11

Аркестр Міхаіла Фінберга да Дня Перамогі падрыхтаваў праграму на беларускай мове

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі да Дня Перамогі падрыхтаваў праграму на беларускай мове. Пра гэта паведаміў журналістам мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Аркестр дасць вялікі канцэрт у зоне гасціннасці каля сталічнага Палаца спорту 10 мая.

«Мы рыхтавалі праграму да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паўтара года. Ад пачатку да канца яна будзе на беларускай мове. Гэта дарагога варта. Спецыяльных песень не было, таму мы займаліся пошукам матэрыялу, што дастаткова цяжка. Цяпер мы даем тур па Мінскай вобласці з праграмай «За нашу Перамогу!» — яна стане асновай канцэрту 10 мая», — распавёў музыка.

Праграма «За нашу Перамогу!» складзеная не толькі з самых вядомых песень ваенных гадоў. У яе ўключаныя таксама забытыя кампазіцыі, якія даўно не выконваліся, у сучаснай апрацоўцы. Пасля тура па Мінскай вобласці і выступу ў сталіцы аркестр дасць яшчэ шэраг канцэртаў у розных гарадах рэспублікі.

Каментары1

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць