Галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NATO генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што не лічыць верагодным увядзенне расійскіх войскаў на ўсход Украіны.
Як перадае Reuters, Брыдлаў, у прыватнасці, адзначыў, што інтэрвенцыя ўзброеных сіл РФ на тэрыторыю Украіны малаверагодная.
«Сёння я б сказаў, што не думаю, што гэта найбольш верагодны ход дзеянняў», — сказаў генерал.
На яго думку, Расія «здольная дасягнуць сваіх мэтаў на ўсходзе Украіны, не перасякаючы мяжу ўзброенымі сіламі».
Каментары