Улада4646

Такі хакей нам не трэба: лік арыштаваных на час чэмпіянату свету пайшоў на дзясяткі

Мінск упершыню прымае такое вялікае мерапрыемства.

Горад доўга рыхтаваўся да чэмпіянату. З’явілася шмат прыемных новаўвядзенняў. Адрамантавалі дарогі. З’явіліся новыя гатэлі. На вуліцах — сучасныя шыльды па-беларуску і англійску.

Але ў палітычным плане здарыліся ганебныя рэчы.

Горад зачысцілі ад апазіцыі. Па стане на раніцу 9 мая ў ізалятарах знаходзіцца прынамсі 28 «палітычных». Штодня гэтая лічба павялічваецца. Відавочна, што сусветныя журналісты не абмінуць гэтую тэму ў сваіх публікацыях з Мінска. Як і тэму палітвязняў.

Афіцыйная Беларусь у гэтым плане страціла магчымасць паказаць сябе ў добрым святле ў свеце. Сумную пячатку «дыктатуры» такімі дзеяннямі не змыеш.

Былі спадзевы, што за хакеем будзе сачыць, калі не ўвесь свет, дык прынамсі Еўропа. Але падзеі ва Украіне відавочна будуць займаць першае месца. Калі Еўропа стаіць на парозе новай вайны, тут ужо не да хакея. Дый якое тут «свята», калі ў суседа такая бяда.

Расійскія фанаты хацелі правесці на 9 мая ў Мінску «Рускі марш», але мінская міліцыя мякка намякнула на яго непажаданасць.

Што датычыць спартовага складніка, то чэмпіянат Мінск прыме ў той час, калі ў НХЛ толькі пачынаюцца зарубы за Кубак Стэнлі (каляндар ссунуты на два тыдні праз паўзу для Алімпіяды). Таму зорак сусветнай велічыні прыедзе вобмаль. Хаця гэта зусім не значыць, што хакей будзе кепскім.

Не, натуральна, Мінск чакаюць выдатныя гульні. Унутраныя канфлікты, перажыванні, радасці і расчараванні. Як на любых буйных спаборніцтвах, без гэтага ніяк. Каб яшчэ не гэтая змазанасць палітыкай.

Хто арыштаваны перад чэмпіянатам свету?

Некаторыя з гэтых людзей больш вядомыя, некаторыя — менш.

Зміцер Дашкевіч, былы палітвязень. Затрыманы 24 красавіка. Арышт — 25 сутак

Аляксандр Францкевіч, былы палітвязень. Затрыманы 25 красавіка — 25 сутак

Дзяніс Карноў, бізнэсовец Затрыманы 26 красавіка — 20 сутак

Аляксандр Курбацкі. Затрыманы 26 красавіка — 20 сутак

Мікалай Колас. Затрыманы 26 красавіка — 15 сутак

Леанід Смоўж, машыніст са Стоўбцаў. Затрыманы 26 красавіка — 20 сутак

Юрый Рубцоў, шафёр з Гомеля. Затрыманы 26 красавіка — 25 сутак

Уладзімір Новікаў. Затрыманы 26 красавіка — 15 сутак

Аляксандр Стукін. Затрыманы 26 красавіка — 20 сутак

Валер Тамілін. Затрыманы 26 красавіка — 20 сутак

Мікалай Дземідзенка. Затрыманы 5 мая — 20 сутак

Міхаіл Мускі. Затрыманы 5 мая — 20 сутак

Андрусь Цянюта, лідар Маладага Фронту. Затрыманы 5 мая — 10 сутак

Аляксандр Палякоў. Затрыманы 5 мая — 10 сутак

Ілля Валавік, Сяргей Пазняк, Кірыла Ермаловіч, Кірыла Клыкаў (фанаты ФК «Партызан»). Затрыманыя 6 мая. Усе — па 10 сутак

Леанід Кулакоў. Затрыманы 7 мая — 10 сутак арышту

Настасся Кухта. Затрыманая 7 мая — 17 сутак арышту

Аляксандр Арлоў. Затрыманы 7 мая — 20 сутак арышту

Станіслаў Рачкель (Гродна). Затрыманы 8 мая — 10 сутак арышту

Уладзіслаў Запасаў. Затрыманы 8 мая — 15 сутак арышту

Андрэй Ткачоў. Затрыманы 7 мая — 15 сутак арышту

Вячаслаў Завінеўскі (Гродна). Затрыманы 8 мая — 10 сутак арышту;

Сяргей Мацкойць. Затрыманы 7 мая — 20 сутак;

Зміцер Паліенка. Затрыманы 8 мая — 10 сутак арышту;

Зміцер Юшкевіч. Затрыманы 8 мая – 20 сутак арышту;

Сяргей Казакоў. Затрыманы 8 мая — 20 сутак арышту.

Гэты спіс няпоўна. У ім імёны толькі тых, пра чый арышт вядома праваабаронцам.

Актыўнае «паляванне» на актывістаў розных грамадскіх рухаў і партый працягваецца. 8 мая затрыманы ў Гомелі Зміцер Карашкоў, у Менску супрацоўнікі міліцыі расшукваюць Марыну Хоміч, Антона Жылко, Артура Фінькевіча і Змітра Кавалгіна.

Паводле Spring96.org 

Каментары46

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →