Грамадства

На Акрэсьціна сьпяваюць і гуляюць у шашкі

Пра ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у ізалятары УУС Менгарвыканкаму на завулку Акрэсьціна нам распавёў Аляксей Шэін, вызвалены 24 сакавіка пасьля пяці сутак арышту.

Пра ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у ізалятары УУС Менгарвыканкаму на завулку Акрэсьціна нам распавёў Аляксей Шэін, вызвалены 24 сакавіка пасьля пяці сутак арышту.

Самая вялікая патрэба арыштантаў – інфармацыя. Вельмі важна перадаваць газэты. У камэры, куды патрапіў Аляксей, газэты былі: іх перадавалі сп.Антончыку. Аднак зь нядзелі 19 сакавіка па чацьвер перадачы забаранілі. Кажуць, у якасьці пакараньня за мабільнік, знойдзены ў кагосьці з арыштантаў. Яшчэ адзін мабільнік застаецца ў турме. Міліцыя шукала яго па камэрах, але так і не знайшла. У камэры Аляксея тры разы чынілі ператрус.

Зьняволеныя здагадваліся аб падзеях падчас вывазаў на суд: у калідорах турмы сустракалі ўсё новых людзей. Па колькасьці затрыманых можна было здагадвацца, што акцыя ўсё яшчэ працягваецца. Ад Вольгі Кузьміч і Анатоля Лябедзькі даведаліся пра намётавы гарадок, хоць міліцыянты не дазвалялі размаўляць.

Зьняволеныя таксама перамаўляюцца праз вэнтыляцыю: складаюць варонкай газэту, прыкладаюць да вэнтыляцыйнай адтуліны і кажуць: «Гаворыць камэра нумар...»

Пра захоп і разгон намётавага гарадка а 3-й раніцы 24 сакавіка зьняволеныя здагадаліся адразу ж: усю ноч езьдзілі аўтобусы, турма гула, чулася й шмат дзявочых галасоў.

Умовы ўтрыманьня

Новы белы будынак на Акрэсьціна – гэта ізалятар часовага ўтрыманьня – прымальнік-разьмеркавальнік (ІЧУ ПР). Як кажуць міліцыянты, ён яшчэ ня ўведзены ў эксплюатацыю, але заселены. Аляксей быў адным зь першых жыхароў. У адрозьненьне ад старога будынку АСПР (аб’яднанага спэцпрымальніка-разьмеркавальніка), там у камэрах ёсьць нары (1- і 2-павярховыя), тумбачкі, у кожнай камэры – радыёкропка, рукамыйніца з гарачай вадой, прыбіральня адгароджана дзьвярыма. Патрапіўшы ў камэру, Аляксей адчуў сябе шчасьлівым: раней ён сядзеў у АСПР і таму змог ацаніць розьніцу ва ўмовах утрыманьня.

Зараз, пасьля акцыі, заселеныя абодва будынкі: ІЧУ ПР і АСПР.

У будынку АСПР самыя халодныя камэры – на першым паверсе. На падлозе стаяць лужыны, а сьцены пакрыты тоўстым налётам жоўтай цьвілі. У некаторых камэрах не зачыняюцца вокны. Аляксею ўдалося прыляпіць шкло да рамы хлебным мякішам – стала трошкі цяплей.

Кормяць на Акрэсьціна двойчы на суткі. А 7–8 раніцы зьняволеныя атрымліваюць кашу («сечку») і нешта накшталт гарбаты, увечары (час не фіксаваны, а 21–23) – зноў кашу, баланду, хлебную катлету і гарбату.

Пасьля зьняволеньня арыштант атрымлівае рахунак, які мусіць аплаціць: 15% ад базавай велічыні за кожны дзень арышту. У выпадку Аляксея – 13900 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы трэба цягам 15 дзён, інакш яны будуць спагнаныя прымусова.

Побыт

Галоўная праблема для зьняволенага – чым заняць час. Камэра Аляксея ўсім складам гулялася ў шашкі, зробленыя з хлеба – белага і чорнага. Дошка для гульні была выразана на нарах. Урокі шашак даваў Анатоль Яцэнка, віцэ-прэзыдэнт сусьветнай фэдэрацыі шашак, грамадзянін Украіны і супрацоўнік Украінскага міністэрства спорту. У асобе Сяргея Антончыка ён знайшоў моцнага партнэра па гульні: Антончык некалі быў чэмпіёнам прамысловага аб’яднаньня. Анатоль Яцэнка прыехаў 12 сакавіка на адзін дзень заключыць дамову зь Беларускай фэдэрацыяй шашак, а ўвечары на 15 хвілінаў завітаў да Лядовага палацу паглядзець на кандыдата Мілінкевіча. Будынак беларускай Фэдэрацыі (вул. Маркса, 10), які знаходзіцца ў адным будынку з Нацыянальным алімпійскім камітэтам, быў адзначаны на мапе сп.Яцэнкі кружочкам. Гэта і выклікала падазрэньні ў міліцыянтаў.

Салідарнасьць

У турме ёсьць свае рытуалы праявы салідарнасьці. Напрыклад, калі зьняволеныя чуюць, што некага вядуць па калідоры, з камэраў крычаць: «Жыве Беларусь!» Уся турма адказвае: «Жыве!» Увечары нехта (мяркуючы па голасе, спадар Юхо) сьпяваў песьні. Праз сыстэму вэнтыляцыі іх можна было чуць па ўсіх камэрах, зь іншых камэр людзі яму падпявалі. Пры жаданьні можна было нават вывучыць рэпэртуар.

Вялікая дапамога кожнаму зьняволенаму – Біблія. Сваю Біблію Аляксей аддаў сукамэрнікам, калі пакідаў турму. Гэта вялікая падтрымка ў моманты адчаю. Цытата «няма выпрабаваньняў па-над сілу» паўтаралася ў камэры вельмі часта, кажа Аляксей. І яшчэ вельмі вялікая падтрымка для асуджаных – гэта прысутнасьць на судзе блізкіх і сяброў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць