Грамадства33

Прызначаны новы міністр фінансаў

Новым міністрам фінансаў Беларусі прызначаны намеснік Качанавай Уладзіслаў Татарыновіч. 

Да гэтага часу Уладзіслаў Татарыновіч працаваў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Татарыновічу 54 гады. Нарадзіўся ў вёсцы Селішча Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання.

Доўгі час працаваў у Міністэрстве фінансаў на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў.

У верасні 2025 года стаў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. 

Папярэдні міністр фінансаў Юрый Селіверстаў сёння прызначаны паслом у Расіі. 

Каментары3

  • Санта Бэрримор
    22.01.2026
    А где же главный признак экспертности - сельхозакадемия?..
  • Саламон
    22.01.2026
    Санта Бэрримор, "нархоз" вельмі недалека адыйшоў па ўзроўні ад сяльгасакадэміі. Бо ніводнага вядомага вучонага ў эканамічнай галіне ён свету ня даў. І даць пад час лукашызму ня можа, бо лукашызм і эканамічная навука - паняцці нясумяшчальныя
  • Кансерва з'ехала ў Маскву
    22.01.2026
    Папярэдні міністр фінансаў Юрый Селіверстаў сёння прызначаны паслом у Расіі./
    Кансерва маскоўская.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць