Свет2020

Дзярждума прыняла законапраект, які забараняе сцяг Расіі

Дэпутаты Дзярждумы прынялі законапраект, які прыраўноўвае сімволіку арганізацый, што супрацоўнічалі ў гады Другой сусветнай вайны з фашыстамі, да нацысцкай.

Аўтарам ініцыятывы выступіў дэпутат ад фракцыі «Адзіная Расія» Сяргей Жалязняк.

Законапраект пашырае артыкул 20.3 КаАП, які забараняе прапаганду і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі і сімволікі, а таксама сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый. Гэты спіс, у выпадку прыняцця закона, будзе дапоўнены атрыбутыкай і сімволікай «арганізацый, якія супрацоўнічалі з фашысцкімі арганізацыямі і рухамі, а таксама з міжнароднымі альбо замежнымі арганізацыямі, якія адмаўлялі прысуд Міжнароднага ваеннага трыбунала (Нюрнбергскага трыбунала) альбо прысуды нацыянальных, ваенных або акупацыйных трыбуналаў, заснаваных на прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала», піша ІТАР-ТАСС.

Прынамсі, блогеры звярнулі ўвагу на тое, што пад дзеянне новага закона можа патрапіць сучасны сцяг Расейскай Федэрацыі. У прыватнасці, пра гэта піша журналіст Андрэй Мальгін.

«Сімволікай УПА, якую Жалязняк і астатнія ідыёты з Дзярждумы збіраюцца прыраўняць да нацысцкай, быў «дзяржаўны Трызуб», менавіта такі, які цяпер з'яўляецца дзяржаўным гербам Украіны. Будуць забараняць украінскі герб? А вось цяперашні сцяг Расейскай Федэрацыі, наадварот, быў сімвалам РВА — арміі Уласава. Калі прытрымлівацца літары закону, гэты флаг трэба забараніць», — піша ён.

Каментары20

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць