Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама забараніла канцэрт гурту «Аmaroka», які планаваўся на 5 чэрвеня ў клубе «Re:Public».
Гурт планаваў на ім прэзентаваць свой новы альбом «Virus», паведамляе artsiadziba.by
Гэта ўжо другая адмова гурту ў гастрольцы на гэты канцэрт. Першая была ў пачатку мая выказаная намеснікам кіраўніка ідэалагічнага ўпраўлення С.Мядзведзевым у вуснай форме. Тады ён патлумачыў, што творчасць «AMAROKA» можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрэмізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Гэтым разам быў атрыманы пісьмовы адказ ад першай намесніцы ідэалагічнага ўпраўлення Віталіны Рудзікавай.
У адказе гаворыцца, што згодна з тым жа пунктам 5 главы 2 «Палажэння аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў» зацверджанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №257 ад 05.06.2013 у выдачы гастрольнага пасведчання для правядзення канцэрта гурта «AMAROKA» адмоўлена.
-
Каля Барысавага каменя ў Полацку спілавалі старыя таполі. Цяпер перад Сафійскім саборам пустка
-
Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА
-
Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара
Каментары