Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Гомельскі махач, або Чаму Навумаў - ас.

Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна

Прачытаўшы пра драку ў кафэ Крыніца на гомельскім Сельмашы, падумаў:мае рацыю дырэктар МУС Наўмаў наконт татальнай забароны продажу спіртнога з 21 гадзіны. Калі б яго праект быў рэалізаваны, падзеі ў Крыініцы выглядалі абсалютна інакш.

Нават ўявіў інфармашку БелАпан,

“10 лістапада ў гомельскім кафэ Крыніца адбылася цікавае грамадскае мерапрыемства.

Наведвальнікі Крыніцы сядзелі, пілі малако і гарбату і рыхтаваліся да заняткаў па палітінфармацыі. У гэты час адзін хлопец даў дзяўчынцы ў твар, паколькі тая не ведала на колькі вырасла прадуктыўнасць хімвалакна пасля прыняцца трэцяй дырэктывы.

Прыяцелі дзяўчынкі сказалі хлопцу, што ягоная лічба не адпавядае рэальнасці, яна заніжаная і выклікалі яго на паседжанне бюро сяброў БРСМ банды Касога.

Паседжанне адбылося прама на вуліцы каля кафэ. .

Аднак падчас збораў узніклі нестыкоўкі. Адзін бок сцвярджаў, што рост прадукцыі хімвалакна склаў 45 адсоткаў, а другі, што 49 адсоткаў. У выніку каб выясніць ісціну моладзь пачала званіць па мабільных тэлефонах да знаёмых (званок другу) і запрашаць прыяднацца да дыскусіі.

Такім чынам на момант з’яўлення міліцыі у палеміцы ўдзельнічала каля 50 асобаў. Калі удзельнікі дыспуту пабачылі двух супрацоўнікаў дэпартамента аховы, яны перасталі дыскутаваць і папрасілі у ахоўнікаў парадку аўтаматы каб салютам вітаць дасягненні айчынных хімвалаконшчыкаў. Аднак міліцыянеры адмовіліся аддаць аўтаматы паколькі самы хацелі салютаваць дасягненням гэтай галіны. На выстралы салюту прыехала яшчэ шэсць машын АМАП. На гэты час узгадаўшы, што зранку ім чытаць лекцыю пра візіт у Мінск кітайскага прэмьера і заключэння выгадных кітайска-беларускіх кантрактаў, удзельнікі дыскусіі разбегліся. Акрамя шасці чалавек. Іх міліцыянеры даставілі ў пастарунак каб разам запоўніць бланкі падпіскі на Советскую Белоруссію на 2008 год. .

У дэпартаменце аховы Чыгуначнага раёну Гомеля падцьвердзілі факт масавай палемікі на тэму актуальных праблемаў хімічнай індустрыі.

Разам з тым, каментаваць тое, што адбылося ў міліцыі адмовіліся, заявіўшы, што пераходзячы вымпел за добрую працу сябрам БРСМ выдае пракуратура. Жыхары суседняга раёна з кафэ паведамілі БелаПАН, што патрыятычныя дыспуты ў Крыніце справа звычайная і такую зацікаўленасць кліенты працэсамі ў грамадстве дэманструюць не ў першы раз».

БелАпан.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць