Грамадства1818

ЗША замарозілі рахункі «Белнафтахіму»

У аўторак, 13 лістапада, адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Палітоляг Дзяніс Мельянцоў: Гэта ў тым ліку і сыгнал апазыцыі аб працягу падтрымкі. МЗС: «Беларусь будзе вымушана адэкватна рэагаваць».

У аўторак, 13 лістапада, адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім», паведамляе Тэлеграф, са спасылкай на Associated Press.

Нагодай для замарожваньня рахункаў амэрыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША датычаць усіх прадстаўніцтваў «Белнафтахіму» ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі ды Кітаі, а таксама даччынага падразьдзяленьня канцэрну Belneftekhim USA.

Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне ўсіх рахункаў «Белнафтахіму» на тэрыторыі ЗША і забарону для амэрыканскіх прадпрыемстваў на супрацоўніцтва з канцэрнам і яго даччынымі прадпрыемствамі.

* * *

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў камэнтуе дзеяньні адміністрацыі Джорджа Буша замарозіла ў дачыненьні рахункаў беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім».

На ўнутраную беларускую палітыку гэтае рашэньне будзе мець мізэрны ўплыў, бо наўрад ці Лукашэнка і прадстаўнікі афіцыйнай палітычнай эліты трымаюць свае рахункі на Захадзе. Іншая рэч, што такія квазіэканамічныя дзеяньні сыгналізуюць беларускім уладам, што можа стаць, калі яны не прыслухаюцца да Эўропы і ЗША. Варта разглядаць рашэньне адміністрацыі Буша, як чарговы палітычны крок сярод шэрагу іншых крокаў, сьпісу пэрсонаў нон‑грата, напрыклад. Такія крокі, паўтаруся, павінныя прадэманстраваць рэжыму, што яму неабходна прытрымлівацца рэкамэндацый дэмакратычных дзяржаваў, і ў сфэры правоў чалавека ў тым ліку. Адначасова гэта й сыгнал апазыцыі аб працягу падтрымкі.

Запісаў Сямён Печанко

***

Адказ беларускага МЗС

«Ва ўмовах недружалюбных дзеянняў з боку ЗША Беларусь будзе вымушана адэкватна рэагаваць», — заявіў прэс‑сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, каментуючы санкцыі, уведзеныя ЗША супраць канцэрна «Белнафтахім».

А.Папоў падкрэсліў, што «гэтае рашэнне адміністрацыі Буша ідзе ўразрэз з прынцыпамі Статута ААН, а таксама адпаведнымі нормамі міжнароднага права і міжнароднай гандлёвай сістэмы, замацаванай у пагадненнях Сусветнай гандлёвай арганізацыі».

«Адміністрацыя Буша парушыла Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 5 снежня 1994 года, у якім ЗША ў абмен на адмову Беларусі ад валодання ядзернай зброяй абавязаліся не прымяняць да Рэспублікі Беларусь меры эканамічнага прымусу ў мэтах падпарадкавання Беларусі інтарэсам ЗША», — сказаў А.Папоў.

Ён падкрэсліў, што невыкананне ЗША сваіх абавязацельстваў па гэтым міжнародным дагаворы «ставіць пад сумненне добрасумленны характар прапанаваных цяпер Злучанымі Штатамі ядзерных гарантый іншым краінам».

Апрача таго, зазначыў прэс‑сакратар, парушана пагадненне аб гандлёвых адносінах, што дзейнічае паміж Беларуссю і ЗША, згодна з якім ЗША абавязаліся паляпшаць доступ беларускіх тавараў і паслуг на амерыканскі рынак і ствараць для іх аптымальныя камерцыйныя магчымасці.

«Рэспубліка Беларусь лічыць недапушчальным прымяненне аднабаковых эканамічных мер прымусу па палітычных матывах, якія не толькі адмоўна ўплываюць на эканоміку і намаганні ў галіне развіцця, але і аказваюць агульнае негатыўнае ўздзеянне на міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва ў цэлым», — заявіў А.Папоў.

Паводле слоў прэс‑сакратара МЗС, Беларусь заклікае ЗША «адмовіцца ад практыкі запалохвання і прымусу ў дачыненні да нашай краіны, перайсці да палітыкі раўнапраўных і ўзаемавыгадных стасункаў».

БелаПАН

Каментары18

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў130

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы7

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць