Свет

«Нафтагаз Украіны»: Еўракамісія просіць еўрапейскія кампаніі закупляць газ для Украіны

Еўрапейская камісія звярнулася да камерцыйных кампаній Еўропы з прапановай закупляць газ і ажыццяўляць яго запампоўку ў ўкраінскія падземныя сховішчы (ПСГ), паведаміў кіраўнік НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў на пасяджэнні ў панядзелак у Кіеве.

«Сёння Еўракамісія ўпершыню, наколькі нам вядома, звярнулася да еўрапейскіх кампаній з прапановай закупляць газ і запампоўваць ва ўкраінскія ПСГ», — сказаў ён.

Кобалеў падкрэсліў, што Расія прадае газ еўрапейскім спажыўцам значна танней, чым прапаноўвае Украіне. Так, паводле яго слоў, адна з нямецкіх кампаній гатова прадаваць газ Украіне па рэверсе коштам каля $300 за 1 тыс. куб. м, пры тымшто яна нясе выдаткі на транспарціроўку яго з Расіі і назад да мяжы Украіны.

«Не думаю, што яна будзе рабіць такія прапановы сабе ў страту», — сказаў Кобалеў.

Як паведамлялася, раней Украіна неаднаразова прапаноўвала еўрапейскім партнёрам запампоўваць газ ва ўкраінскія ПСГ. Паводле звестак НАК «Нафтагаз Украіна», Украіна гатовая прапанаваць свабодны аб'ём для запампоўкі каля 15 млрд куб м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць