Культура

Гасцей з дзесяці краін чакаюць на «Вялікай бард-рыбалцы» пад Быхавам

Гасцей з дзесяці краін чакаюць у гэтым годзе на V Міжнародным музычна-спартыўным свяце «Вялікая бард-рыбалка», якое пройдзе 1-3 жніўня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў агравёсцы Грудзічына Быхаўскага раёна, паведаміў старшыня аргкамітэта свята Сяргей Кулягін.

фота з сайта мерапрыемства

У гэтым годзе свята значна пашырыць геаграфію гасцей і ўдзельнікаў. Акрамя дэлегацый з традыцыйных краін-удзельніц — Беларусі, Расіі і Украіны бард-рыбалка чакае гасцей з Польшчы, Малдовы, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Грузіі, Азербайджана. Свой удзел у свяце пацвердзіў заслужаны артыст Расіі Аляксандр Дольскі (Санкт-Пецярбург), упершыню выступіць на бард-рыбалцы музыка, кінаакцёр, рэжысёр, выканаўца аўтарскай песні Яўген Маліноўскі (Варшава). Адпачыць з усёй сям'ёй на свяце збіраецца прэзідэнт Усеўкраінскай асацыяцыі аўтарскай песні аўтар і выканаўца Вадзім Гефтэр (Данецк, Украіна).

«Мы чакаем у гэтым годзе на свяце больш за 2 тыс. гледачоў, — сказаў Сяргей Кулягін. — Для прыёму такой вялікай колькасці людзей будуць падрыхтаваныя дадатковыя пляцоўкі пад намётавыя мястэчкі, у тым ліку некалькі рэзервовых. Усе яны будуць абсталяваны неабходнай колькасцю санвузлоў. Прыкладна ўдвая павялічыцца плошча аўтастаянкі, рыхтуецца асобная пляцоўка для караванераў. Што тычыцца канцэртных пляцовак, то там будуць арганізаваныя дадатковыя месцы для гледачоў».

Жадаючых адпачыць на бард-рыбалцы ў больш камфортных умовах рассяляюць ужо цяпер: многія тэлефануюць і браніруюць нумары на турбазах, а таксама ў аграсядзібах, якія размешчаны як у агравёсцы Грудзічына на беразе Чыгірынскага вадасховішча (месцы правядзення ВБР), так і ў суседняй вёсцы Чачэвічы. З мэтай дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі спецыяльных аўтобусных маршрутаў з Магілёва і Быхава. У самы бліжэйшы час расклад руху аўтатранспарту з'явіцца на афіцыйным сайце ВБР.

Дарэчы, падчас свята будзе прыгатавана паўтары тысячы літраў царскай юшкі.

Гэты бясплатны пачастунак прыгатуюць у тым жа знакамітым катле на 5 тыс. л, дзе ў мінулым годзе падчас бард-рыбалкі быў прыгатаваны рэкордны аб'ём юшкі. У гэтым годзе аб'ём будзе сціплейшы — 1,5 тыс. л. А возьмецца за гэту няпростую справу суполка беларускіх кухараў пад кіраўніцтвам вядомага кулінара Аляксандра Чыкілеўскага (Мінск).

Царскую юшку прыгатуюць па старадаўнім рэцэпце на аснове курынага булёна. У якасці асноўнай рыбы ў страве будзе выкарыстаная фарэль, а для навару туды дададуць рознакаліберную дробязь, злоўленую удзельнікамі рыбалоўнага турніру. Водар стравы будзе залежаць таксама ад мноства іншых інгрэдыентаў, якія дададуць у юшку па распрацаванай кухарамі рэцэптуры. У канцы прыгатавання ў кацёл увальюць традыцыйнае вядро гарэлкі. Больш за тое, падчас гэтага кулінарнага шоу беларускія кухары правядуць майстар-класы па прыгатаванні рыбных страў на адкрытым вогнішчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць