Свет

Вялікабрытанія і Кітай падпісалі пагадненні на $ 24 млрд

Вялікабрытанія і Кітай падпісалі пагадненні на суму больш чым 14 млрд фунтаў ($24 млрд) падчас візітаў прэм'ера Дзяржсавета Кітая Лі Кэцяна ў брытанскую сталіцу, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Брытанская нафтагазавая кампанія ВР падпісала кантракт аб доўгатэрміновых пастаўках у Кітай звадкаванага газу з радовішчаў у розных раёнах свету. Пагадненне разлічана на 20 гадоў. Кошт газу, які будзе пастаўляцца за гэты перыяд складзе $20 млрд.

Брытана-галандская нафтагазавая кампанія Royal Dutch-Shell падпісала пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве з «Кітайскай нацыянальнай шэльфавай нафтавай карпарацыяй». Гэтыя кампаніі цяпер ужо распрацоўваюць сумесныя праекты па здабычы газу на шэльфе Паўднёва-Кітайскага мора, а таксама па здабычы сланцавага газу ў КНР.

Лонданская фондавая біржа падпісала дамоўленасць з двума вядучымі банкамі Кітая аб правядзенні ў Лондане таргоў кітайскімі юанямі. Будаўнічы банк Кітая афіцыйна паведаміў пра стварэнне на аснове свайго лонданскага філіяла першага за межамі КНР клірынгавага цэнтра па аперацыях у нацыянальнай валюце КНР.

Дзяржаўная Кітайская банкаўская карпарацыя развіцця падпісала дамоўленасць з Кампаніяй City UK, даччынай структурай лонданскага Сіці, якая займаецца развіццём экспарту брытанскай галіны фінансавых паслуг.

Падчас візітаў Лі Кэцяна паміж урадамі КНР і Вялікабрытаніі былі дасягнуты дадатковыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў галіне атамнай энергетыкі. Яны развіваюць падпісанае ў мінулым годзе папярэдняе пагадненне аб ўдзел кітайскага капіталу ў фінансаванні праекта коштам 16 млрд фунтаў ($27 млрд) па будаўніцтве новай брытанскай атамнай электрастанцыі ў Хінклі-Пойнт. Таксама быў падпісаны мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне будаўніцтва чыгунак.

Як адзначаюць брытанскія эканамічныя аглядальнікі, афіцыйны Лондан і прыватны бізнэс зацікаўленыя ў прыцягненні кітайскіх інвестыцый для забеспячэння росту эканомікі Злучанага Каралеўства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць