Музыка22

Музычны праект «Апошні золак»: супраць смяротнага пакарання ў Беларусі 

На Tuzin.fm прэм’ера супольнага музычнага праекту «Апошні золак», удзельнікі якога выступаюць за спыненьне практыкі сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

«Апошні золак» працягвае традыцыі супольнасьці, закладзеныя ў свой час праектамі «Сьвяты вечар», «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут». Толькі дадзены праект прысьвечаны іншай істотнай і актуальнай тэматыцы — праблеме сьмяротнага пакараньня. Беларусь зьяўляецца апошняй краінай у Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль існуе пакараньне сьмерцю. За апошнія 17 гадоў было зьдзейсьнена каля 400 расстрэлаў, вядомы толькі адзін выпадак, калі сьмяротны прысуд быў заменены на турэмнае зьняволеньне. Удзельнікі праекту выказваюцца за адмену сьмяротнага пакараньня і спадзяюцца, што праект прыцягне дадатковую ўвагу да праблемы, паспрыяе спыненьню падобнай практыкі ў Беларусі.

Так, Ганна Хітрык і Наста Шпакоўская лічаць, што пытаньні нараджэньня і сьмерці не ў чалавечай кампетэнцыі. Лявон Вольскі перакананы што нават самы злосны злачынец мусіць мець права ўсьвядоміць цяжкасць зробленага і пакаяцца: «У гэтым сэнсе пажыцьцёвае зьняволеньне ў выпадку асабліва цяжкага злачынства будзе больш слушным пакараньнем», — адзначае ён. Віктар Рудэнка салідарны зь імі, але дадае іншы акцэнт: «Калі мы спрабуем прапагандаваць грамадзтва бяз гвалту і забойстваў, мы павінны на ўсіх узроўнях адмовіцца ад іх. Сьмяротнае пакараньне стварае адмоўны прыклад для грамадзтва». Для Аляксандра ПамідораваЗьмітра Вайцюшкевіча і Алеся Дзянісава справа найперш у тым, што могуць быць памылковыя прысуды, як гэта здаралася па вядомых справах Міхасевіча, Чыкацілы і ня толькі. «Факт у тым, што з-за аднаго дрэннага чалавека можа загінуць нехта цалкам невінаваты. Любы з нас. Для мяне гэта галоўнае», — кажа Аляксандр Памідораў.

У межах праекту сем беларускіх выканаўцаў прадставілі свае песьні, у якіх распавялі пра найбольш распаўсюджаныя спосабы прывядзеньня ў выкананьне выключнай меры пакараньня.

Вольскі сьпеў пра ўкрыжаванне, Памідораў — пра газавыя камэры, Хітрык — пра гільяціну, Дзянісаў — пра расстрэл, Шпакоўская — пра электрычнае крэсла, Рудэнка — пра атруту, Вайцюшкевіч — пра шыбеніцу. Палова з 14 песень праекту — новыя кампазыцыі, напісаныя адмыслова для «Апошняга золку». Другая палова — вядомыя песьні, але ў новых вэрсіях.

Падрабязнасці чытайце на сайце Tuzin.fm

Каментары2

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць