Баевікі на Данбасе не спыняюць абстрэлаў пазіцый сіл антытэрарыстычнай аперацыі (АТА), нягледзячы на дамоўленасці аб спыненні агню.
Пра гэта заяўляе прэс-сакратар АТА Уладзіслаў Селязнёў у Facebook.
«Баевікі не спыняюць абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў. Так, за мінулыя суткі некалькі разоў быў абстраляны блокпост на скрыжаванні шляхоў на Красны Ліман і Славянск», — заяўляе Селязнёў.
Паводле яго слоў, «баевікі вялі агонь з тэрыторый населеных пунктаў, якія мяжуюць са Славянскам, падчас абстрэлу выкарыстоўвалі аўтаматычныя гранатамёты АГС-17, падствольныя гранатамёты, двойчы абстрэльвалі блокпост з мінамётаў».
«Страт сярод украінскіх вайскоўцаў няма», — інфармуе прэс-сакратар АТА.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары