Здарэнні

Таксіст, які страляў у супрацоўніка ДАІ, асуджаны на 13,5 гадоў зняволення

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда прыгаварыла таксіста, які страляў у супрацоўніка мінскай ДАІ падчас затрымання, да трынаццаці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Мінска.

Абвінавачаны — жыхар Мінска 1961 года нараджэння, ураджэнец Расіі.

Як вынікае з матэрыялаў справы, 14 кастрычніка мінулага года прыкладна ў 11 гадзін у міліцыю паступіла паведамленне, што на вуліцы Кальцова аўтамашынай-таксі «Форд» збіты пешаход. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк.

Паводле інфармацыі відавочцаў, аднаму з супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі ўдалося адшукаць таксі, у якім знаходзіўся п'яны вадзіцель. Міліцыянер адчыніў дзверы, назваўся, папрасіў пакінуць машыну і паказаць дакументы. У адказ убачыў настаўлены на яго пісталет. Завязалася барацьба, і тут прагучаў выстрал, куля праляцела каля галавы супрацоўніка ДАІ. Яму на дапамогу, каб забраць зброю, на задняе сядзенне таксі кінуўся прахожы. Адбыўся яшчэ адзін выстрал, пасля гэтага вадзіцель быў абяззброены.

Віну ў захоўванні зброі мужчына прызнаў поўнасцю, у замаху на супрацоўніка міліцыі — часткова. Казаў, што пісталет — баявы браўнінг калібру 9 мм — знайшоў каля бака са смеццем, хацеў здаць у органы ўнутраных спраў, але не знайшоў часу. Калі ўбачыў супрацоўніка ДАІ, вырашыў аддаць зброю яму, а той яго няправільна зразумеў.

Суд прызнаў вадзіцеля таксі вінаватым на падставе ч. 2 арт. 295, арт. 14 і арт. 362 КК.

Прыгавор быў абвешчаны 29 мая і пакуль не набыў моцы — абвінавачаны яго абскардзіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»14

Польскія консульствы ўвялі новае патрабаванне для падачы на візу, якое б'е па сем'ях рэлакаваных айцішнікаў9

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць