Грамадства99

Дробныя гандляры: «А можа Аляксандар Рыгоравіч нічога ня ведае?»

Яны працягваюць верыць свайму прэзыдэнту. Больш за тысячу чалавек прыйшлі ў панядзелак у парк Дружбы народаў на мітынг прадпрымальнікаў, на якім дробныя гандляры патрабавалі адмены прэзыдэнцкага ўказу №760. А ўсё скончылася рэзалюцыяй на імя Аляксандра Рыгоравіча.

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

Больш за тысячу чалавек прыйшлі ў панядзелак у парк Дружбы народаў на мітынг прадпрымальнікаў, на якім дробныя гандляры патрабавалі адмены прэзыдэнцкага ўказу №760. А ўсё скончылася рэзалюцыяй на імя Аляксандра Рыгоравіча.

Мітынг арганізаваў лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. Іншыя прадпрымальніцкія лідэры — Аляксандар Макаеў, Алесь Таўстыка — у акцыі ўдзелу не прымалі.

Над сцэнай была замацаваная расьцяжка з цытатай самога Шумчанкі: «З такімі законамі як сёньня індывідуальныя прадпрымальнікі застануцца без штаноў». Зьнізу над гэтай фразай нібы ў процівагу вісела яшчэ адна расьцяжка са словамі намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура: «Нельга ўвесь час жыць у кароткіх штоніках».

У руках людзі трымалі транспаранты: «Спрасьціць сэртыфікацыю», «Стоп кантрольнаму знаку», «Забралі льготы — пакіньце працу», «Мы звальняем гандляроў, хто іх працаўладкуе?», «Парфума ня водка — шмат ня вып’еш», «Хочам сустрэчы з прэзыдэнтам», «Дзяцей прадпрымальнікаў у гандляры, дзяцей міністраў — у міністры». (усе транспаранты былі па-расейску)

Некаторыя ўдзельнікі акцыі сваю нязгоду з указам аб тым, што індывідуальныя прадпрымальнікі могуць наймаць на працу толькі сваякоў, выказвалі наступнымі транспарантамі: «Шукаю мужа. Вялікая колькасьць дзяцей пасьля 18 гадоў вітаецца», «Жанюся! Працай забясьпечу», «Патрабуем закон аб шматжонстве».

Перад самай сцэнай людзі трымалі ў руках дзьве вялікія расьцяжкі з цытатамі А.Лукашэнкі: «Не павінны пакутаваць ні прадпрымальнікі, ні людзі, якія на іх працуюць», а таксама «Не пагаршаць работы ІП і ствараць стабільныя ўмовы для разьвіцьця малога бізнэсу ў Беларусі». Трэба заўважыць, што пляцоўку, дзе адбываўся мітынг, ніхто загадзя не расчысьціў ад сьнегу. Людзі фактычна прастаялі ўсю акцыю ў вадзе, бо сьнег пачаў актыўна таяць пад не самым гарачым лістападаўскім сонцы.

Мітынг доўгі час не пачынаўся, бо не маглі зрабіць мікрафон, а мэгафону таксама ні ў каго не было. Анатоль Шумчанка свой выступ пачаў з надвор’я: «Сёньня над Менскам сьвеціць сонейка. Наша задача, каб сонца засьвяціла для ўсіх прадпрымальнікаў краіны, бо пакуль над намі воблачнае і пахмурнае надвор’е». Шумчанка пачаў пералічаць лёзунгі зь якімі людзі прыйшлі ў парк Дружбы народаў, увесь час пытаючыся ў прысутных, ці актуальныя яны зараз. Натоўп гучна адказваў «Так».

Анатоль Шумчанка паведаміў, што ад красавіка прадпрымальнікі накіроўвалі лісты ў парлямэнт, ва ўрад, у Вярхоўны суд, каб яны разгледзелі, ці адпавядае ўказ №760 Канстытуцыі краіны. Ні з адной установы станоўчы адказ па гэтым пытаньні не прыйшоў. Нехта з натоўпу гукнуў: «А можа прэзыдэнт пра гэта ня ведае».

Шумчанка на гэта адказаў, што сам прэзыдэнт ініцыяваў гэтыя зьмены ў заканадаўства, сам і павінен выходзіць з сытуацыі. «Патрабаваньне сустрэчы з Лукашэнка будзе актуальнае да той пары, пакуль мы яе не даб’ёмся», — сказаў прадпрымальніцкі лідэр. Шумчанка ня выключыў паўтарэньне сытуацыі 2005 году, калі дробныя гандляры ўжо выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў, каб страйкаваць.

Пасьля былі выступы прадпрымальнікаў з рэгіёнаў. Аляксандар Упчэня перадаў Шумчанку подпісы пад зваротам да Лукашэнкі прадпрымальнікаў з 13 гомельскіх рынкаў. Анатоль Шапавалаў паведаміў, што ў Віцебску толькі 39 прадпрымальнікаў перарэгістравалі свае гаспадаркі ў ПУПы. Віктар Чайкоўскі зь Берасьця сказаў, што нягледзячы на шматлікія акцыі пратэсту, страйкі і галадоўкі, жыцьцё прадпрымальнікаў пагаршаецца з кожным годам.

Напрыканцы мітынгу яе ўдзельнікамі была прынятая рэзалюцыя, паводле якой прадпрымальнікі патрабуюць сустрэчы з прэзыдэнтам і пачатку перамоваў пра дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама адмены ўказу №760. Заўтра рэзалюцыю павінны перадаць у Адміністрацыю прэзыдэнта. У выпадку, калі іх заявы ніхто не пачуе, прадпрымальнікі зьбіраюцца працягваць акцыі пратэсту.

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

 Rally of local businessmen. Photo by Julia Darashkevich

Каментары9

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь36

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць