Усяго патроху

Праваслаўныя Масквы дапамаглі гарадзенцу вярнуцца дамоў

НядаўнаСМІ паведамілі, што да мужчыны з амнезіяй, якога знайшлі ў Гомельскай вобласьці вярнулася памяць і ён зьехаў на радзіму ў Расею. Нібыта ў адказ з Масквы прыйшла добрая вестка — камісія па царкоўнай сацыяльнай дзейнасьці дапамагла гарадзенцу, што бамжаваў у сталіцы РФ, вярнуцца дамоў.

Пра гэтую гісторыю піша Гарадзенскі блог са спасылкай на Милосердие.ru.

Нядаўна беларускія СМІ паведамілі, што да мужчыны з амнезіяй, якога знайшлі ў Гомельскай вобласьці, вярнулася памяць і ён зьехаў на радзіму ў Расею. Нібыта ў адказ з Масквы прыйшла добрая вестка — камісія па царкоўнай сацыяльнай дзейнасьці пры Япархіяльнай радзе Масквы дапамагла гарадзенцу, што бамжаваў у сталіцы РФ, вярнуцца дамоў.

Сябры Камісіі ня толькі ратуюць нябогаў ад холаду і хваробаў, але й дапамагаюць ім адшукаць сваякоў ды вярнуцца дамоў.

Дзьмітрыя Пятровіча адшукалі ў 56‑й больніцы Масквы з моцнымі апёкамі сьцягна. Апошні час ён жыў на вуліцы, бо страціў працу і дакумэнты. У Маскву прыехаў на заробкі. На радзіме пакінуў чацьвёра дзяцей. Жонка памерла. Перад гэтым абодвух бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. У вёсцы пад Горадняй, адкуль ён зьехаў на працу, яго чакае невядомы лёс. Двое дзяцей падрасьлі і пайшлі на свой хлеб. Сярэдні сын выхоўваецца ў інтэрнаце, а малодшы — у чужых людзей. Маці, зь якой ён раней жыў, памерла, а дом яе згарэў. Тым не менш у Камітэце вырашылі дапамагчы Дзьмітрыю вярнуцца дамоў. Наладзілі сувязь з гарадзенскамі сацыяльнымі службамі — па вяртаньні яго пакладуць у бальніцу.

CП паводле blog.grodno.net

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША28

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць