Культура33

Фільм пра Штазі лідзіруе на «Лістападзе»

Па выніках трох конкурсных дзён XIV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад‑2007» лідзіруе нямецкі фільм «Жыцьцё іншых». Глядацкае журы паставіла карціне рэжысэра Флярыяна Хэнкеля фон Донэрсмарка 9,45 бала.

Па выніках трох конкурсных дзён XIV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад‑2007» лідзіруе нямецкі фільм «Жыцьцё іншых». Глядацкае журы паставіла карціне рэжысэра Флярыяна Хэнкеля фон Донэрсмарка 9,45 бала.

«Жыццё іншых» — дэбютная поўнаметражная карціна фон Донерсмарка, выпускніка Мюнхенскай кінаакадэміі. Сцэнарый да фільма напісаў сам рэжысёр. Дзеянне фільма пачынаецца ў 1984 годзе, калі ў ГДР працвіталі ўсеагульнае шпегаванне і даносы. На галоўныя ролі ў сваю карціну малады рэжысёр запрасіў вядомых нямецкіх акцёраў — Ульрыха Мюэ і Марціну Гедэк. Фільм «Жыццё іншых» выйшаў на экраны ў пачатку 2006 года, атрымаў некалькі буйных узнагарод, у тым ліку прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі («Лепшы фільм», «Лепшая рэжысура», «Лепшы сцэнарый», «Лепшая мужчынская роля»), сем прэмій Германскай кінаакадэміі, прызы глядацкіх сімпатый на фестывалях у Лакарна і ў Варшаве, «Оскар» у 2007 годзе як лепшы фільм на замежнай мове.

Другое месца ў конкурснай гонцы «Лістапада» ў карціны «Я абслугоўваў англійскага караля» (Чэхія‑Славакія, рэжысёр Іржы Менцэль». Фільм набраў 8,59 бала. На трэцяй пазіцыі (8,48 бала) пакуль знаходзіцца карціна «Агітбрыгада «Бі ворага!» расійскага рэжысёра Віталя Мельнікава.

Сёння глядацкае журы ацэніць дэбютную работу беларускага рэжысёра Марыі Можар «Ворагі», а 22 лістапада — карціну «Чаклун і Румба», якая таксама з’яўляецца рэжысёрскім дэбютам беларускага аўтара Андрэя Голубева.

Конкурсны паказ завершыцца 23 лістапада. Усяго ў творчым спаборніцтве XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад‑2007» удзельнічае 21 фільм з 18 краін.

БелТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»27

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць