Свет5656

Стомлены Пуцін выступіў з тэрміновым начным тэлезваротам

Відэазварот з'явіўся на сайце Крамля а 1.40 пасля размоваў з прэзідэнта Расіі з прэзідэнтам Францыі, прэм'ерамі Нідэрландаў, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і канцлеркай Нямеччыны.

У. Пуцін:

У сувязі з жудаснымі трагічным падзеямі, якія адбыліся ў небе над Данецкам, хацеў бы яшчэ раз сказаць пра тое, як мы ў Расіі ставімся да падзей, якія адбываюцца сёння ва Украіне.

Мы неаднаразова заклікалі ўсе супраціўныя бакі неадкладна спыніць кровапраліцце і сесці за стол перамоваў. З упэўненасцю можна сказаць, што калі б 28 чэрвеня баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны не былі адноўленыя, то і гэтай трагедыі напэўна б не адбылося.

Разам з тым, ніхто не павінен і не мае права выкарыстоўваць гэтую трагедыю для дасягнення вузкакарыслівых палітычных мэтаў. Такія падзеі павінны не раз'яднаць, а аб'яднаць людзей. Трэба, каб усе людзі, якія адказваюць за сітуацыю ў рэгіёне, павысілі сваю адказнасць і перад уласным народам, і перад народамі тых краін, прадстаўнікі якіх сталі ахвярамі гэтай катастрофы.

Неабходна зрабіць усё, каб наладзіць бяспечную працу міжнародных экспертаў на месцы трагедыі. Сёння там ужо працуюць прадстаўнікі Данбаса, Данецка, прадстаўнікі МНС Украіны, эксперты Малайзіі. Але гэтага недастаткова.

Неабходна, каб на месцы катастрофы працавала паўнавартасная група экспертаў пад эгідай ІКАО, адпаведная міжнародная камісія. Трэба зрабіць усё для забеспячэння яе поўнай, абсалютнай бяспекі, стварыць неабходныя для яе працы гуманітарныя калідоры.

Са свайго боку Расія зробіць усё, што ад нас залежыць, каб канфлікт на ўсходзе Украіны перайшоў з сённяшняй ваеннай фазы ў фазу абмеркавання за сталом перамоваў мірным і выключна дыпламатычнымі сродкамі.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць