Грамадства

Прахадны бал на медыцынскія спецыяльнасці расце, але толькі ў Мінску

22 ліпеня для беларускіх ВНУ стала апошнім днём кампаніі залічэння абітурыентаў на навучанне за кошт бюджэту.

Вышэйшая медыцынская адукацыя карыстаецца трывалым попытам у абітурыентаў. Лідэрам сярод медуніверсітэтаў краіны па прахадным бале, як заўсёды, стаў сталічны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

У параўнанні з мінулымі гадамі сума балаў, неабходная для паступлення ў БДМУ, значна вырасла. Лідэрамі па папулярнасці застаюцца стаматалагічны і лячэбны факультэт з прахадным балам 360 і 358 адпаведна. Самы нізкі прахадны бал, як і ў мінулым годзе, быў на ваенна-медыцынскі факультэт — усяго 247 балаў.

Пры гэтым табліца прахадных балаў дастаткова незвычайна выглядае без «сельскіх» прахадных балаў. Яшчэ ў мінулым годзе абітурыенты з сельскай мясцовасці маглі атрымаць месца навучання, набраўшы на 30‑50 ці нават 125 балаў менш за гарадскіх абітурыентаў. 

Прахадныя балы ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2014 годзе ў параўнанні з 2013 і 2012 г. выглядаюць наступным чынам: 



2014 2013 2012
горад сяло горад сяло
Лячэбны факультэт 335 328/327 303 342/340 275
Педыятрычны факультэт 303 301 227 315/314 261
Стаматалагічны факультэт 360 349 224 356
Медыка-прафілактычны факультэт 274 268 279/263 296 255
Фармацэўтычны факультэт 358 346 295 350 286
Ваенна-медыцынскі факультэт 247 263 252

У рэгіянальныя медыцынскія ВНУ конкурс звычайна ніжэйшы. Прахадныя балы ў Гродзенскі, Гомельскі і Віцебскі дзяржаўныя медыцынскія ўніверсітэты у цэлым трымаюцца на ўзроўні мінулага года з невялікімі адхіленнямі ў большы ці меншы бок. 

Прахадныя балы ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт:



2014 2013
горад сяло
Лячэбны факультэт 288/287 284 253
Педыятрычны факультэт 243/242 266/265 240
Медыка-псіхалагічны факультэт 237/233 256 213
Медыка-дыягнастычны факультэт 253/252 269/268 218
Сястрынская справа 162 -

Прахадныя балы ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт:

2014 2013
горад сяло
Лячэбны факультэт 271/270 274/273 215
Фармацэўтычны факультэт 323 320/319 285

Прахадны бал у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт



2014 2013

горад сяло
Лячэбны факультэт 238 260 219/218
Медыка-дыягнастычны факультэт 250/249 252 233

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць