Грамадства1414

Ідэолаг Лукашэнкі: Самалёты падаюць тады, калі гэта выгадна амерыканцам

«Дзіўным чынам на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў у крызісныя моманты, калі амэрыканскаму ўраду трэба было альбо пераканаць грамадзкую думку ва ўласнай краіне ў неабходнасьці жорсткіх захадаў, альбо падштурхнуць сваіх нерашучых хаўрусьнікаў да больш актыўных дзеяньняў, адбываліся трагічныя падзеі, якія адразу мянялі сытуацыю»,

— піша ў сваім блогу «Знаёмы почырк» на сайце БелТА Вадзім Гігін, галоўны рэдактар часопісу Адміністрацыі прэзыдэнта «Беларуская думка».

Сытуацыю прасьля катафстрофы рэйсу, які рухаўся па маршруце Амстэрдам (Нідэрлянды) — Куала-Лумпур (Малайзія) Гігін апісвае так:

«Жудасная катастрофа малайзійскага самалёта, якая адбылася на Украіне, зрынула ў шок. І выклікала велізарную колькасьць разнастайных каментароў, па сутнасьці, новы віток інфармацыйнай вайны паміж Захадам і Расеяй. Зрэшты, інфармацыі па мінімуму, а вось прапаганды дастаткова. (…) Не чакаючы хоць бы папярэдніх вынікаў міжнароднага расьсьледаваньня, заходнія лідэры на самым высокім узроўні абвінавацілі ва ўсім Расею».

Далей аўтар пераказвае некаторыя факты зь гісторыі ЗША: ад 1898 году да нашых дзён.

З выбраных старонак гісторыі ЗША Вадзім Гігін робіць выснову:

«Магчыма, катастрофа малайзійскага «Боінга» сапраўды вынік жахлівай, трагічнай памылкі, выпадковасьці. Магчыма … Хоць усе мы бачым, хто імкнецца атрымаць выгаду з гэтай бяды.

І тое, што ўплывовыя дзяржавы, дзяржаўныя дзеячы выкарыстоўваюць гэтую трагедыю ў сваіх мэтах, у літаральным сэнсе робяць палітыку на трупах — зусім не выпадковасьць, а хутчэй фірмовы стыль, почырк, які занадта добра знаёмы. І, што самае сумнае, выключыць далейшых правакацыяў нельга».

Каментары14

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць