Былы лідэр данецкіх сепаратыстаў Ігар Стралкоў (Гіркін), верагодна, паранены.

Намеснік камандзіра батальёна «Азоў» Яраслаў Ганчар у Facebook напісаў неправераную інфармацыю аб тым, што Гіркін паранены «у выніку сутыкнення з Захарчанкам» і знаходзіцца на лячэнні ў Растове.
«Няма пальца на руцэ і дзірка ў назе», — напісаў па чутках ён.
У каментарах да паста журналіст Арцём Шаўчэнка пацвердзіў гэтую інфармацыю: «Пацвярджаю — менавіта такі характар раненняў Гіркіна. Страта крыві вялікая… Крыніцы мае паведамілі яшчэ ў пятніцу мінулую».
Раней расійскія журналісты выказалі здагадку, што «Гіркін альбо пераведзены на іншую працу, альбо забіты».
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары