Свет1414

Расія просіць Раду Бяспекі ААН абвясціць перамір'е ва Украіне

Расія просіць Раду Бяспекі ААН прыняць заяву аб спыненні ва Украіне агню на перыяд дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.

«Перасцерагаем ад магчымых правакацый з мэтай сарваць дастаўку дапамогі. Заклікаем бакі, залучаныя ў канфлікт, аб'явіць аб спыненні агню на перыяд ажыццяўлення гэтай акцыі, і прапануем Раду Бяспекі ААН прыняць адпаведную заяву», — сказана ў заяве МЗС РФ.

У расійскім МЗС заявілі, што забяспечаны ўсе ўмовы для больш хуткай дастаўкі і размеркавання гуманітарнага грузу.

Там падзякавалі Чырвонаму Крыжу за ўзаемадзеянне.

«Адзначаем таксама, што адначасова былі дасягнуты дамоўленасці аб дастаўцы пад эгідай МКЧК гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца ўкраінскай бокам на Паўднёвы Ўсход з іншых рэгіёнаў Украіны», — сказана ў заяве.

МЗС Расіі заявіў, што Масква пацвярджае цвёрдыя гарантыі бяспекі дастаўкі гуманітарнага грузу.

Акрамя таго, МЗС Расіі заявіў, што баевікі таксама далі гарантыі бяспекі. «Аналагічныя гарантыі, як вядома, былі прадастаўлены таксама з боку ўкраінскіх уладаў і апалчэнцаў», — заявілі ў МЗС Расіі.

Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо аб'яўляў аб спыненні агню на Усходзе Украіны, аднак баевікі не спынялі абстрэлы па пазіцыях АТА і населеных пунктах.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць