Спорт

ХК «Мінск» выйграў міжнародны турнір па хакеі на траве

У Брэсце 21 жніўня завяршыўся першы міжнародны турнір па хакеі на траве «Праметэй». 

За галоўны прыз змагаліся чатыры клубы: лідары беларускага хакея на траве брэсцкі «Будаўнік» і ХК «Мінск», расійскія «Дынама» (Электрасталь) і «Тана» (Азоў). Каманды правялі аднакругавы турнір. 

У першы гульнявы дзень, 19 жніўня, ХК «Мінск» быў мацнейшы за «Тану» — 5:2, у беларусаў па два галы закінулі Іван Луцэвіч і Аляксандр Ганчароў, адзін раз вызначыўся Мікіта Марцінкевіч. У той жа дзень «Будаўнік» з лікам 1:2 уступіў «Дынама» з Электрасталі. Адзіны гол у брэстаўчан закінуў Іван Кісялевіч. 

На наступны дзень «Будаўнік» не пакінуў каменя на камені ад абароны «Таны», лік гульні 9:0. Па два разы вароты расіян бралі Віталь Зышчык і Іван Кісялевіч, па разе вызначыліся Міхаіл Паўловіч, Аляксандр Радзівінавіч, Ігар Ягошчанкаў, Аляксандр Гарчанюк і Аляксандр Лукашык. «Мінск» дзякуючы галам Аляксандра Ганчарова і Мікіты Караля з лікам 2:1 быў мацнейшы за расійскае «Дынама». 

У заключны дзень турніру клуб з Электрасталі з лікам 6:2 разбіў «Тану», а ХК «Мінск» пры дапамозе галоў Івана Луцэвіча, Аляксандра Ганчарова і Яўгена Міхейчыка абыграў з лікам 4:2 «Будаўнік» і стаў першым пераможцам «Праметэя». 

ХК «Мінск» набраў 9 ачкоў, другое месца з 6 ачкамі ў «Дынама» (Электрасталь), 3 ачкі і трэцяе месца ў «Будаўніка», няма ачкоў і апошняе месца ў «Таны». 

Тры з чатырох удзельнікаў турніру «Праметэй» змагаліся за Кубак садружнасці, які завяршыўся 12 жніўня, тады першым на фініш прыйшло «Дынама» з Электрасталі, другімі былі брэстаўчане, трэцімі — мінчане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць