Афіша22

Дні памяці біскупа Чэслава Сіповіча пройдуць у Мінску і ў Друі 30-31 жніўня

Сёлета спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча - першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ стагоддзі.

Нарадзіўся ён у 1914 годзе, 8 снежня (значыць 25 лістапада паводле юліянскага календара) у сялянскай сям’і ў вёсцы Дзедзінка, у парафіі Ідолта, у Браслаўскім павеце. Сёння вёска называецца Малая Дзедзіна.

У суботу 30 жніўня а 10.00 у капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў г. Мінску (вул. Арджанікідзе, 6), будзе адслужаная Архіерэйская Літургія з удзелам апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдзія Гуджэроці.

У нядзелю 31 жніўня ў Друі (Браслаўскі р-н) сумеснае – разам з рыма-каталікамі - святкаванне 100-га Юбілею Біскупа Чэслава.

На свята прыбудуць апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзій Гуджэроці, біскуп віцебскі Алег Буткевіч, апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт апостальскага візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).

15.00 – Акафіст да Багародзіцы.

15.30 – Уводнае слова пра жыццё і дзейнасць біскупа Чэслава Сіповіча прамовіць асістэнт апостальскага візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч.

16.00 гадз. – святая імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, якую ўзначаліць і прамовіць гамілію апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзій Гуджэроці.

Урачыстае адкрыццё памятнай табліцы з бюстам біскупа Чэслава Сіповіча і асвячэнне абраза св. Юзафа, які напісала мастачка Воля Куваева.

31.08.2014 з Мінска паедзе аўтобусная Пілігрымка ў Друю (праз Браслаў); адпраўленне з Мінска ў 06:30.

Ёсць яшчэ свабодныя месцы, запісы па тэл. +375-29-3098602, с. Вікторыя.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць