Эканоміка33

У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць фруктова-ягадных і марачных він

У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць натуральных фруктова-ягадных, а таксама пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, спасылаючыся на пастанову Савета Міністраў ад 29 жніўня нумар 852. 

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў ад 24 снежня 2013 года нумар 1123, якой устаноўлены квоты на вытворчасць у 2014 годзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, сродкаў дэзынфекцыі, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, што адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, прызначаных для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Так, квота на вытворчасць фруктова-ягадных натуральных він павялічана з 293 тыс. да 433 тыс. дэкалітраў, а на вытворчасць пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі — з 15,464 млн да 15,604 млн дэкалітраў. 

У той жа час вытворчасць савецкага шампанскага і іншых пеністых він, згодна з пастановай, павінна скараціцца з 2,150 млн да 1,7 млн дэкалітраў. 

Фруктовага дыстыляту ў Беларусі будзе выраблена на 1 тыс. дэкалітраў больш (не 20 тыс., а 21 тыс.). Акрамя таго, пастановай устаноўлены квоты на вытворчасць у 2014 годзе віннага вінаграднага кулера (35 тыс. дэкалітраў), моцных спіртных напіткаў (3 тыс. дэкалітраў), збожжавага дыстыляту (2 тыс. дэкалітраў). 

Пастанова ад 29 жніўня нумар 852 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць