Грамадства

З 17 верасня пражытачны мінімум у Беларусі разлічваецца па-новаму

Урад Беларусі зацвердзіў пражытачны мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і Палажэнне аб парадку разліку бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і ў сярэднім на душу насельніцтва.

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 4 верасня 2014 года нумар 865, якая ўступае ў сілу з 17 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Як адзначыла начальнік упраўлення комплекснага аналізу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Юшкевіч, пастанова нумар 865 распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 5 закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вызначэння пражытачнага мінімуму».

Цяпер пражытачны мінімум складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва; нехарчовых тавараў і паслуг, кошт якіх вызначаны як фіксаваная доля ў памеры 77 працэнтаў ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання.

«Наборы прадуктаў харчавання сфарміраваны на аснове норм фізіялагічных патрэбнасцей у харчовых рэчывах і энергіі для розных груп дарослага і дзіцячага насельніцтва. Прадуктовыя наборы адпавядаюць патрабаванням рацыянальнага харчавання і захоўваюць неабходную энергетычную каштоўнасць і хімічны састаў, — растлумачыла прадстаўнік міністэрства. — Фіксаваная доля вызначана на падставе афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Белстата аб фактычных спажывецкіх расходах малазабяспечаных дамашніх гаспадарак за апошнія пяць гадоў (з 2009 па 2013 год уключна), а таксама за першы квартал бягучага года».

Паводле яе слоў, для вызначэння фіксаванай долі нехарчовых тавараў і паслуг улічваліся такія спажывецкія артыкулы расходаў малазабяспечаных дамашніх гаспадарак, як расходы на адзенне, абутак, тканіну; мэблю, прадметы бытавога прызначэння; асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання; жыллёва-камунальныя паслугі; ахову здароўя; паслугі адукацыі; паслугі грамадскага транспарту; сувязь.

Палажэннем вызначаны парадак разліку бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), замацоўваецца перыяд дзеяння БПМ пры яго штоквартальным зацвярджэнні Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны (да гэтага часу БПМ зацвярджаўся рашэннем урада).

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны БПМ па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і ў сярэднім на душу насельніцтва будзе зацвярджацца (як і раней урадам) у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. Так, БПМ на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка - у цэнах снежня; з 1 мая па 31 ліпеня — у цэнах сакавіка; з 1 жніўня па 31 кастрычніка — у цэнах чэрвеня; з 1 лістапада па 31 студзеня — у цэнах верасня.

БПМ разлічваецца для шасці асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва — працаздольнае насельніцтва; пенсіянеры; студэнты; дзеці ва ўзросце да 3 гадоў; ад 3 да 6 гадоў; ад 6 да 18 гадоў.

У якасці бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва прымаецца сярэднедушавы бюджэт пражытачнага мінімуму сям'і з чатырох чалавек.

Кошт прадуктаў харчавання, што ўключаецца ў БПМ у сярэднім на душу насельніцтва, вызначаецца як кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання для сям'і з чатырох чалавек (мужчыны працаздольнага ўзросту, жанчыны працаздольнага ўзросту, хлопчыка ва ўзросце 13 гадоў і дзяўчынкі ва ўзросце 7 гадоў).

Парадак разліку расходаў на ўзносы і плацяжы не змяніўся для БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і для БПМ працаздольнага насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць