Грамадства33

Прафсаюз ЕГУ рыхтуе пазоў у суд наконт масавага звальнення выкладчыкаў

Прафсаюз дзейнага ў Вільнюсе беларускага Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) рыхтуе пазоў у суд наконт масавага звальнення выкладчыкаў, паведаміў сябра кіруючага савета прафсаюза і сябра сената ВНУ Андрэй Ралёнак.

Паводле яго слоў, больш як у 100 выкладчыкаў ЕГУ 1 кастрычніка закончыліся кантракты. «Паводле нашых звестак, некаторым выкладчыкам прапанаваная праца па гадзінах. Мы пакуль не ведаем, ці згадзіліся яны працаваць на такіх умовах», — дадаў ён.

Вядома, што з большасцю прадстаўнікоў платформы «За новы ЕГУ», якая выступала супраць палітыкі адміністрацыі ВНУ, кантракты не былі працягнутыя. Выкладчыкі атрымалі паведамленні адміністрацыі ВНУ аб тым, што ў іх паслугах ЕГУ больш не мае патрэбы. Ралёнак адзначыў, што 12 прадстаўнікоў дэмакратычнай платформы «За новы ЕГУ» з'яўляліся сябрамі сената ўніверсітэта. 

Як паведамлялася раней, на першым этапе адбору асноўнага выкладчыцкага складу ў ЕГУ быў праведзены адкрыты конкурс на замяшчэнне 17 выкладчыцкіх пасадаў паводле прынцыпу поўнай занятасці з заключэннем працоўных дагавораў на пяць гадоў; на другім — працоўныя дагаворы тэрмінам на год заключаныя з 61 выкладчыкам. Аднак, адзначыў Ралёнак, ва ўніверсітэце на аснове розных форм найму ў мінулым навучальным годзе працавала 245 выкладчыкаў. 

Работнікі, з якімі дагаворы не працягнутыя, рыхтуюць пазоў у суд, сказаў Ралёнак. 

Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам павінны быць прызначаныя слуханні ў судзе па пазове ЕГУ да кантралёра па акадэмічнай этыцы і працэдурах Літвы, у якім Ралёнак выступае трэцім зацікаўленым бокам. Кантралёр у маі пацвердзіў неправамернасць некаторых дзеянняў кіраўніцтва ўніверсітэта ў адказ на пададзеную сенатам ЕГУ скаргу аб парушэннях у працы кіраўніцтва ўніверсітэта. Сярод іншага парушэнні былі адзначаныя пры правядзенні конкурсу на замяшчэнне выкладчыцкіх пасад.

Кантралёр рэкамендаваў рэктару ЕГУ праінфармаваць агульны сход саўладальнікаў аб выяўленых парушэннях і адзначыў, што «ўстаноўленыя парушэнні акадэмічнай этыкі і працэдуры павінны быць ліквідаваныя неадкладна». Аднак адміністрацыя ЕГУ прадоўжыла праводзіць конкурс, настойвала, што яго правядзенне поўнасцю адпавядае палажэнням статута ЕГУ і закону Літвы аб навуцы і адукацыі, і падала пазоў у суд на кантралёра.

Таксама ў судзе Вільнюса пачаўся разгляд пазову старшыні сената ЕГУ прафсаюза Паўла Церашковіча да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. 5 лютага Церашковіча звольнікі з ЕГУ, датэрмінова перапыніўшы з ім кантракт. 

Канфлікт у ЕГУ паміж адміністрацыяй і сенатам ВНУ, звязаны з правядзеннем рэформы прафесарска-выкладчыцкага складу, абвастрыўся ў сярэдзіне студзеня 2014 года. 

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЕГУ аднавіў працу ў Вільнюсе ў статусе беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. З моманту стварэння ЕГУ рэктарам быў яго заснавальнік акадэмік Анатоль Міхайлаў, які 30 верасня пакінуў гэтую пасаду і прыняў прапанову заняць новую, толькі што створаную пасаду прэзідэнта ўніверсітэта. Ва ўніверсітэце вучацца прыкладна 1.500 студэнтаў, пераважна з Беларусі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць