Свет

Каля берагоў іспанскай Ібіцы перакуліўся танкер з 7 тысячамі тон дызелю

Ля ўзбярэжжа іспанскага вострава Ібіца перакуліўся танкер Med Emre, які перавозіў да 7 тысяч тон дызельнага паліва. У выніку здарэння загінуў адзін член экіпажа, паведамілі мясцовыя ўлады.

Танкер Med Emre. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vesselfinder.com

Судна ішло пад сцягам Мальты. На яго борце знаходзіліся 17 чалавек, усіх іх удалося выратаваць. Аднак пазней сямёра членаў экіпажа былі дастаўленыя ў бальніцы, дзе адзін з іх памёр. Паводле іспанскіх СМІ, шасцёра іншых шпіталізаваных атрымалі нязначныя траўмы, у тым ліку пераахаладжэнне.

Магчымыя экалагічныя наступствы аварыі ацэньваюць спецыялісты. Да месца здарэння накіравалі самалёт і іспанскае судна для барацьбы з забруджваннем мора Clara Campoamor. Кіраўніца ўрада Балеарскіх астравоў Марга Прохенс заявіла, што інфармацыі пра магчымы разліў паліва пакуль мала.

Дырэктар рэгіянальнай службы па надзвычайных сітуацыях Пабла Гарыс удакладніў, што танкер не затануў цалкам, як паведамлялася спачатку, а толькі часткова апынуўся пад вадой. Паводле яго слоў, гэта палегчыла выратавальную аперацыю, бо дазволіла праводзіць работы на паверхні.

Танкер накіроўваўся з Альхесіраса на поўдні Іспаніі ў порт Барселоны. Ён перакуліўся за 25 марскіх міль (46 кіламетраў) ад узбярэжжа Ібіцы і за 57 марскіх міль ад Валенсіі. Прычыны аварыі пакуль невядомыя.

Паводле іспанскіх СМІ, сігнал бедства паступіў выратавальнікам у Валенсіі ў сераду каля 22:30 па мясцовым часе. Праз некалькі хвілін экіпаж паведаміў пра прабоіну і моцны нахіл судна, якое амаль легла на борт.

Марская акваторыя вакол Ібіцы ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1999 года. Там растуць шырокія падводныя лугі марской травы Posidonia oceanica, якая сустракаецца толькі ў Міжземным моры і мае важнае значэнне для захавання марской біяразнастайнасці.

У 2002 годзе Іспанія перажыла адну з найбуйнейшых экалагічных катастроф: каля ўзбярэжжа Галісіі пацярпеў крушэнне нафтавы танкер Prestige, у выніку чаго ў мора вылілася больш за 60 тысяч тон мазуту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць