Грамадства11

Беларускія палярнікі прыбылі на працу ў Антарктыду

Удзельнікі 19‑й Беларускай антарктычнай экспедыцыі паспяхова дабраліся да станцыі «Гара Вячэрняя» ў Антарктыдзе, падрыхтавалі яе аб’екты да працы і наладзілі стабільную спадарожнікавую сувязь. Пра пачатак новага сезона даследаванняў на ледзяным кантыненце паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фота: НАН Беларусі

Цяпер галоўная задача палярнікаў — падрыхтаваць тэрыторыю і асобныя пляцоўкі да прыёму асноўнага грузу.

Чакаецца, што ў пачатку снежня навукова-экспедыцыйнае судна «Акадэмік Фёдараў» даставіць у Антарктыду новае абсталяванне і збудаванні. Сярод іх — сучасны комплекс дызельнай электрастанцыі і мантажная платформа для гаражнага бокса.

Падчас сёлетняй экспедыцыі беларускія палярнікі будуць займацца шырокай навуковай праграмай. Яна прадугледжвае маніторынг азонавага слоя, вывучэнне фізікі атмасферы, снежнага і ледзянога покрыва, біялагічныя назіранні, а таксама ацэнку стану навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Антарктыды.

Акрамя навуковых даследаванняў, экспедыцыя працягне развіваць інфраструктуру станцыі. Сезон работ у Антарктыдзе завершыцца ў сакавіку.

Каментары1

  • ЯМы97
    26.11.2026
    Блазаны чырвона-зялёныя

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць73

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць