Супрацоўнікі 7‑га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Віцебскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў спецатрада «Віцязь» канфіскавалі ў 53‑гадовага жыхара Глыбокага кулямёт узору 1940 года і іншую зброю з боепрыпасамі. Пра гэта паведамілі ў МУС.

Падчас ператрусаў у кватэры і гаражы мужчыны знайшлі і забралі кулямёт з дульнай прыладай да яго, прадмет, сабраны з частак вінтоўкі «Маўзэр», пісталет, перароблены са стартавага рэвальвера для стральбы патронамі да наразной зброі, а таксама больш за 300 боепрыпасаў розных калібраў.
Мужчына патлумачыў, што арсенал дастаўся яму ад памерлага дзеда. Аднак міліцыянеры высветлілі, што ён валодае навыкамі вырабу і аднаўлення падобных прадметаў і неаднаразова ўдзельнічаў у рэканструкцыях падзей Другой сусветнай вайны.
Следчыя распачалі крымінальную справу.
Каментары