Грамадства33

Кампанія «Гавары праўду» накіравала ў Міністэрства адукацыі шэраг прапаноў

Намеснік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў 7 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра адукацыі Беларусі Вадзімам Богушам і перадаў яму шэраг прапаноў па паляпшэнні адукацыйнай сферы.

Гэтыя прапановы былі выпрацаваны ў межах кампаніі «Народны рэферэндум», адзначыў Андрэй Дзмітрыеў. «Мы праводзілі грамадскія слуханні па праблемах адукацыі, пасля чаго падрыхтавалі шэраг рэкамендацый, з якімі і азнаёмілі чыноўнікаў Мінадукацыі», — сказаў ён.

Сустрэча з намеснікам міністра адукацыі доўжылася каля гадзіны. Дзмітрыеў паставіў перад чыноўнікам пытанне: «Чаму не рэалізуецца шэраг добрых ініцыятыў у адукацыйнай сферы, аб якіх прадстаўнікі ўлады пастаянна гавораць»? «Не мяняецца сістэма школьнай адукацыі, застаюцца паборы ў школах, якасць адукацыі пагаршаецца і, самае галоўнае, вышэйшая адукацыя не рыхтуе дзяцей да рынку працы. Гэта адсталы падыход да адукацыі, а ўсе змяненні — дробныя, тактычныя, не вядуць да сапраўдных пазітыўных перамен», — лічыць палітык.

«Чыноўнікі гавораць, што бацькоўскія камітэты збіраюць грошы і кладуць іх на спецыяльныя рахункі, — сказаў Дзмітрыеў. — Але ж гэта няпраўда. Чаму, да прыкладу, не адкрыць публічныя рахункі самой школы. Людзі не могуць зразумець, чаму яны павінны даплачваць, за што?»

Акрамя гэтага, Міністэрству адукацыі было прапанавана ініцыяваць павелічэнне расходаў на адукацыю, бо «людзі гатовы плаціць больш падаткаў на адукацыю, калі будуць разумець, на што канкрэтна яны будуць траіцца і як гэта паўплывае на якасць адукацыі ў Беларусі».

У кампаніі «Гавары праўду» лічаць, што адказнасць за адукацыйную палітыку, якая сёння па профільным законе ляжыць на прэзідэнце, трэба перадаць парламенту, «як гэта робіцца ў нармальных краінах».

Дзмітрыеў таксама перадаў канкрэтныя рашэнні, звязаныя «з дашкольнымі ўстановамі, школамі, іх большай празрыстасцю, разуменнем, як фарміруюцца бюджэты школ, куды яны трацяцца».

«Гэта быў жывы дыялог, намеснік міністра дзесьці апаніраваў, з чымсьці згаджаўся, — падкрэсліў Дзмітрыеў. — Як аказалася, мы аднолькава бачым, што ў Беларусі адсутнічае сістэма бесперапыннай адукацыі. Павінна быць так, каб дзіцячы садок рыхтаваў дзіця да школы, школа — да ВНУ, ВНУ — да прафесіі. У нас у Беларусі на кожным з гэтых этапаў адбываецца нейкая асечка: дзіцячыя садкі не рыхтуюць дзяцей да школы, школа без дадатковых заняткаў не ў стане падрыхтаваць дзіця да паступлення ў ВНУ. А пра ўзровень навучання ў ВНУ мы ўсе ведаем — у першы працоўны дзень пасля ўніверсітэта нам кажуць, маўляў, забудзьце ўсё, чаму вас навучылі, цяпер будзем вучыцца занава».

Бакі дамовіліся, што «Гавары праўду» дадаткова вышле ў Мінадукацыі пашыраную версію рэкамендацый.

Дзмітрыеў таксама расказаў, што ў найбліжэйшы час ён плануе сустрэцца са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Генадзем Пальчыкам. «На сустрэчы з парламентарыем мы хочам дамовіцца, каб правесці сёлета яшчэ адны парламенцкія слуханні наконт рэформы адукацыі, толькі на гэты раз — адкрытыя, дзе кожны зможа выступіць», — сказаў палітык.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць