Грамадства5858

З 27 кастрычніка час у Беларусі будзе заўжды супадаць з маскоўскім

Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час следам за Расіяй. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Гэта выкліча поўнае даставанне беларускага часу да маскоўскага.

Рабочая група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства аховы здароўя, прадставіла свае аргументы супраць гадзінных «манеўраў». Самы галоўны — стрэс для нашага арганізма з-за перастройкі на новы час кожную вясну і восень. Ды і эканомія ад такіх пераменаў спрэчная. «Гэтыя аргументы разгледжаныя, прынятае рашэнне не пераходзіць на зімовы час», — адзначылі ў прэс-службе.

Такім чынам, з апошніх выходных кастрычніка Польшчу мы будзем апярэджваць на дзве гадзіны, Літву, Латвію і Украіну — на гадзіну, а маскоўскі час цяпер заўсёды будзе супадаць з мінскім.

Розніцу ў часе праілюстравала «Комсомольская правда в Беларуси»:

Раней аб недастатковасці падстаў для пераходу краіны на зімовы час заяўляў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

У Беларусі выпрацоўкай рэкамендацый па парадку вылічэння часу займаецца міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і іншых зацікаўленых органаў кіравання і ўстаноў.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэта рашэнне было прынята пастановай Саўміна ад 15 верасня 2011 года нумар 1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума Расійскай Федэрацыі прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены 26 кастрычніка 2014 года. 

Апытанка

Каментары58

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць