Андрэй Расінскі. Кадры

«Два ў адным»

Скандальная стужка Кіры Муратавай – пра дыктатуру. Дыктатуру зьнямоглага эратамана – і дыктатуру сьсівелых рэчаў.

Два ў адным (Два в одном)
Украіна – Расея, 2007, каляровы, 124 хв.
Рэжысэрка: Кіра Муратава
Ролі выконваюць: Натальля Бузько, Рэната Ліцьвінава, Багдан Ступка, Ніна Русланава, Аляксандар Башыраў
Жанр: Абсурдыская арт-камэдыя паводле сцэнару Рэнаты Ліцьвінавай і Яўгенія Галубенкі
Адзнака: 6 (з 10)

poster

У дэкарацыях тэатра павесіўся актор. Але спэктакль зрываць нельга – і прадстаўленьне ідзе ў прысутнасьці трупа. Пастаўленая п’еса прысьвечаная старому эратаману, які прымушае дачку прывесьці яму палюбоўніцу (Ліцьвінава)…

Новая стужка Кіры Муратавай – пра дыктатуру. Дыктатуру зьнямоглага эратамана, які ня здольны – і дыктатуру “культурніцкіх” рэчаў, якія ўжо не патрэбныя. Гнюсны маналёг Гамлета ў выкананьні Аляксандра Башырава, моўныя маразмы й штампы (фірмовы прыём Муратавай), гратэскныя рубэнсаўскія жанчыны (у натуры й скульптурах), нечуваны зьдзек з клясычнага фільму Клузо й паклёп на “Адэскую лесьвіцу” Эйзэнштэйна. Парэзаныя рэпрадукцыі з аголенымі жанчынамі, старая парнаграфія – і за кампанію сіплагалосы, вусаты пэрсанаж у тэлевізары, да болю знаёмы гледачам Беларусі.

“Відны мужчына – зайздросьціць эратаман (Багдан Ступка). – Ніхто адсюль ня сыйдзе, пакуль я ня кончу!”

Герой ня кончыў. Народ, давячыся сьмехам, уцёк.

Такі лёс дыктатуры.

Але рэвалюцыянэрам – з торбай воплескаў і лёгкімі, поўнымі “Ганьбы” – лепей не турбавацца.

Абсурдова-мізантрапічная стужка Муравай для зацятых кінаманаў.

Фільм мусіць дэманстравацца ў сьнежанскім Кінафармаце "4х4".

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць