Свет55

Ён крыкнуў «Слава Украіне!» у цэнтры Данецка

31 мая Арцём Чайкоўскі ў цэнтры Данецка спяваў украінскі гімн і крычаў «Слава Украіне».

Наступствы гэтага імпульсіўнага ўчынка не прымусілі сабе доўга чакаць — баевікі захапілі яго ў палон. Там з хлопца здзекаваліся разнастайнымі спосабамі: абзывалі, катавалі, гулялі ў жорсткія гульні і стралялі. Праз некалькі дзён бацькі дапамаглі хлопцу выбрацца з палону. Стан здароўя быў вельмі цяжкі — аж да пагрозы ампутацыі.

Дзякуючы дамоўленасцям днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі хлопца адправілі на лячэнне ў Латвію, дзе было зроблена дзве аперацыі. Учора Арцём вярнуўся ў Днепрапятроўск.

«Хадзіць буду. Нават бегаць, скакаць і танчыць. Усё, як раней. Дзякуй днепрапятроўскім і латвійскім дактарам», — распавядае Арцём.

На вакзале яго сустракалі родныя і журналісты са сцягамі Украіны і слязамі на вачах. Чатыры месяцы хлопец не ўставаў, а прагнозы лекараў былі зусім несуцяшальнымі.

Аднак цяпер усё ў мінулым. Але Арцём упэўнена заяўляе, што ні адзінай хвіліны не шкадаваў, што спяваў гімн і крычаў «Слава Украіне». Больш за тое, ён перакананы, што, калі б ведаў загадзя аб тым, што яму трэба будзе перажыць, зрабіў б тое ж самае.

Нагадаем, што Арцём Чайкоўскі быў першым украінскім параненым, які адправіўся на лячэнне ў іншую краіну.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы2

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Як толькі дождж, у нас у пад’ездзе патоп». «Багамы» ў «Мінск-Свеце» зноў заліло3

Пазняк расказаў, як яго не пусцілі ў Вярхоўны Савет у 1995-м. Кажа, Мацкевіч там увогуле ніякім чынам84

«Ці паедзе кіроўца пры такіх умовах працаваць?» Што будзе з таксі і пасажырамі пасля абяцання не павышаць цэны7

Даляр апусціўся ніжэй за 2,8 рубля6

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы2

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць