У Мінску дзяўчынка трапіла пад трамвай па дарозе ў школу, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.
«Дзяўчынка 12 гадоў ехала ў трамваі па маршруце №6. Калі трамвай спыніўся на прыпынку «Вуліца Народная», дзіця выйшла з задніх дзвярэй.
Як мяркуецца, школьніца ўбачыла сябровак і пачала абыходзіць транспарт ззаду. У выніку яна трапіла пад трамвай, які ішоў насустрач на невялікай хуткасці», — распавяла Таццяна Харлінская.
Непадалёк быў рэгуляваны пешаходны пераход.
Дзяўчынка дастаўлена ў бальніцу. Папярэдні дыягназ — «пералом рукі».
Каментары