Улада88

У Магілёве ўзнаўляецца традыцыя хадзіць у госьці глядзець тэлевізар

Дэмакратычны актывіст Віталь Васількоў у сваім уласным доме абсталяваў пункт калектыўнага прагляду незалежнага беларускага тэлеканала Белсат.

Дэмакратычны актывіст Віталь Васількоў у сваім уласным доме абсталяваў пункт калектыўнага прагляду незалежнага беларускага тэлеканала Белсат.

Мясцовыя прадстаўнікі незарэгістраванага руху «За свабоду!» набылі для гэтага спадарожнікавую талерку і іншае неабходнае для прыёму і трансляцыі сігналу абсталяванне. З 10 снежня жадаючыя паглядзець новы тэлеаканал збіраюцца ў Васіля на прыватнай сядзібе. У першы дзень працы тэлеканала сабралося 10 чалавек. Актывіст Руху Генадзь Суднік упэўнены, што колькасць гасцей ў Васіля штовечар будзе павялічвацца:

—Інфармацыю пра гэту ініцыятыву мы ўжо распаўсюдзілі сярод дэмакратычных актывістаў. Насамрэч, гэта вельмі добра — сабрацца, паглядзець вольнае тэлебачанне, абмеркаваць прагледжаныя праграмы ў коле аднадумцаў. Першыя ўражанні ад прагляду вельмі пазітыўныя. Нашы актывісты могуць запрашаць таксама сваіх сваякоў, сяброў, якія пакуль не цікавяцца палітыкай. Гэткім чынам мы папулярызуем гэты канал, распаўсюджваем інфармацыю пра яго адкрыццё сярод жыхароў гораду, — распавядае спадар Генадзь.

Памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец падтрымлівае падобныя ініцыятывы і лічыць, што яны павінны пашырацца:

—Такія інцыятывы мусяць толькі вітацца, бо апроч уласна прагляду праграмаў, яны спрыяюць грамадскай дыскусіі і развіццю грамадзянскіх паставаў сярод беларусаў. Трэба заўсёды памятаць, што задача Руху — гэта паўставанне незалежных асяродкаў грамадскай актыўнасці, якія яднаюць у дзеянні неабыякавых і актыўных людзей. Мы вельмі радыя такой інцыятыве магілёўскіх рухаўцаў, якая вартая пераймання, — кажа спадар Алесь.

milinkevich.org

Каментары8

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць