Свет1414

Расійская падводная лодка церпіць бедства каля берагоў Швецыі?

ВМС Швецыі шукаюць расійскую падводную лодку, якая церпіць бедства ў яе тэрытарыяльных водах.

Пра гэта паведаміла шведская газета Svenska Dagbladet са спасылкай на «надзейныя крыніцы».

Па дадзеных выдання, служба радыёперахопу шведскіх ВМС (Försvarets radioanstalt) зарэгістравала радыёперадачу на рускай мове з сваіх тэрытарыяльных вод. Сігнал дапамогі быў накіраваны з раёна Стакгольмскага архіпелага на расейскай мове. Сігнал быў злоўлены двойчы - адзін раз у зашыфраваным выглядзе. Пасля другой перадачы шведскія вайскоўцы ўстанавілі, што прыёмнік радыёсігналаў, па інфармацыі Svenska Dagbladet, размешчаны ў расійскім Калінінградзе, дзе знаходзіцца база Балтыйскага флоту РФ, піша NEWSru.com.

Пры гэтым у паведамленні адзначаецца, што радыёперадача вялася на частотах, якія выкарыстоўваюцца расійскімі ВМС у экстрэмальных сітуацыях. З гэтага робіцца выснова, што яны дасылаліся магчыма аварыйнай расійскай падлодкай, перадае ТАСС.

Швецыя спрабуе вызначыць дакладнае месцазнаходжанне крыніцы радыёсігналаў. Разам з тым, як заявіў адзін з крыніц выдання, «у цяперашні час дзеянні факусуюцца на выразным вызначэнні наяўнасці замежнай падводнай дзейнасці» ў тэрытарыяльных водах Швецыі.

Фінскія блогеры апублікавалі карту перамяшчэнняў аднаго з судоў, якія прымаюць удзел у пошукавай аперацыі - MS Concord. На ёй відаць, у якім раёне вядуцца пошукі.

Прадстаўнікі Мінабароны Швецыі адмовіліся пацвердзіць або абвергнуць звесткі аб тым, што шукаюць пашкоджаную расійскую субмарыну.

Увечары 17 кастрычніка прадстаўнікі ўзброеных сіл Швецыі пачалі ў раёне Стакгольмскага архіпелага аперацыю па выяўленні «замежнай падводнай актыўнасці». У ёй задзейнічаны судны і верталёты.

У 1981 годзе ў Швецыі села на мель савецкая падводная лодка U137, якая апынулася глыбока ўнутры шведскіх тэрытарыяльных вод, што выклікала гучны скандал і ўзмацніла падазрэнні аб маштабах і матывах такіх уварванняў. 19 верасня Швецыя абвясціла, што два расійскія вайсковыя самалёта ўварваліся ў яе паветраную прастору і назвала ўварванне «сур'ёзным парушэннем».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы3

Рэдактар адказвае на моўнае пытанне: Мы за дзвіж. І за варушняк таксама21

Праўнук Беніта Мусаліні дэбютаваў у гульнях за рымскі «Лацыа» на стадыёне, які адкрываў ягоны прадзед2

У Дубаі адкрылі першы ў свеце вертыпорт для паветраных таксі1

«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»24

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ7

Беларускія школы ўжо хутка пяройдуць на электронныя дзённікі1

Таццяна Заміроўская напісала, чаму яна прыходзіць у каменты да людзей, якія ставяць у сябе ў сацсетках пасты, напісаныя ШІ1

У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць