Свет11

Ліберыя просіць у свету дапамогі ў барацьбе з вірусам Эбола

Прэзідэнт Ліберыі Элен Джонсан-Серліф звярнулася да сусветнай супольнасці з заклікам узмацніць дапамогу краінам, якія ахапіла эпідэмія смяротна небяспечнай ліхаманкі Эбола, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нягледзячы на ўсе намаганні спецыялістаў і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, вірус Эболы імкліва пашыраецца ў краінах Заходняй Афрыкі. Прэзыдэнт Ліберыі лічыць, што час разваг і тэорый ў барацьбе з ім прайшоў і толькі кансалідацыя намаганняў сусветнай супольнасці можа адыграць вялікую ролю ў прадухіленні распаўсюду смяротнага захворвання.

«Барацьба з вірусам патрабуе ад кожнай дзяржавы, якая валодае магчымасцямі аказання дапамогі, прыняць на сябе абавязкі - ці яны тычацца экстраных фондаў, ці медыцынскага забеспячэння або клінічных даследаванняў», - гаворыцца ў адкрытым лісце прэзідэнта Ліберыі, апублікаваным медыякарпарацыяй ВВС.

Раней да сусветнай супольнасці з заклікам уключыцца ў барацьбу з вірусам Эбола звярнуўся прэзідэнт ЗША Барак Абама. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун не раз выказваў занепакоенасць імклівым пашырэннем віруса Эбола ў краінах Заходняй Афрыкі, а таксама заклікаў дзяржавы планеты даць $ 1 млрд. на барацьбу са страшным захворваннем.

Ўспышка віруса Эбола была зафіксавана ў Гвінеі ў лютым гэтага года. Хвароба пашырылася на Сьера-Леонэ, Ліберыя, Нігерыю, Конга і Сенегал. Выпадкі захворвання зафіксаваныя ў Еўропе і ЗША. Ад Эболы ўжо памерлі больш за 4,5 тыс. чалавек, а носьбітамі віруса з'яўляюцца амаль удвая большая колькасць людзей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць21

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры5

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico23

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы1

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць21

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць