Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2222

Лукашэнка — Пуцін: апакаліпсыс ня сёньня

На гэтым этапе Масква ўзяла курс на фінансавую экспансію ў Беларусь. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Хаця інфармацыя пра перамовы двух прэзыдэнтаў надта скупая, пару папярэдніх высноў пра візыт можна, бадай, ужо зрабіць.

Па-першае, ён, дзякуй богу, мае ўсе шанцы абысьціся без сэнсацыяў што да фарсаваньня "саюзнага будаўніцтва". Але гэта не азначае, што небясьпекі няма.

Знакавая падзея візыту — супольны ўдзел двух кіраўнікоў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця галаўнога офісу Банку ЗГБ (Беларусь). Слова ў дужках хай нікога не падманвае. Расейцы бяз шуму й пылу набылі 64,9 % акцый.

Як мяркуе аналітык Яраслаў Раманчук, зараз Масква ўзяла курс на фінансавую экспансію. "Бліцкрыг што да захопу Беларусі праз канстытуцыйны акт ня ўдаўся, відавочна, таму расейцы спрабуюць уцягнуць беларускія прадпрыемствы, фінансавую сыстэму ва ўласныя фінансавыя плыні, каб зрабіць яе яшчэ болей залежнай", — кажа экспэрт.

Што ж да вынікаў закулісных перамоў, то, са слоў палітоляга Андрэя Фёдарава, "пакуль цяжка меркаваць, наколькі моцна выкручвалі рукі". У прыватнасьці, так і не агучаная цана на газ. Ці ішла гаворка аб умовах продажу "блакітных фішак" і да т.п., якія негалосныя прэфэрэнцыі можа атрымаць расейскі капітал – гэтыя і яшчэ некаторыя пытаньні застаюцца вісець у паветры.

У зьвязку з гэтым насьцярожвае дзіўнаватая заява Пуціна (пакуль што не дэталізаваная): маўляў, Расея ня будзе падвышаць кошты энэрганосьбітаў для Беларусі. На які пэрыяд? Як гэта стасуецца з раней дэкляраваным рынкавым падыходам? І увогуле — ведама ж, дзе бывае бясплатны сыр.

Зь іншага боку, зьвярнула на сябе ўвагу заява Лукашэнкі пра гатовасьць падтрымаць Крэмль у пытаньні аб элемэнтах амэрыканскай супрацьракетнай абароны. Выглядае, аднак, на тое, што гэта піяраўскі крок. Даць "адэкватны і асымэтрычны адказ" уласнымі вайсковымі сродкамі Беларусь ня ў стане. "Ну а ставіць тут, напрыклад, тактычную ядравую зброю расейскае кіраўніцтва наўрад ці рызыкне", — сказаў мне Фёдараў. Паказальна таксама, што БЕЛТА дае меркаваньне Чаргінца: Беларусі ня варта выходзіць з ДЗУСЭ, удзел у якой прыпыніла Расея.

Калі дапісваўся гэты постынг, стала вядома, што прэзыдэнты прынялі заяву пра вынікі перамоў. Зьмест не пераказваецца, але болей шанцаў на тое, што тэкст складаецца з агульных фразаў. Калі так, дык і тое можна ўжо лічыць някепскім для Беларусі вынікам.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць