Свет1818

Выбары ва Украіне: чакаецца трыумф праеўрапейскіх сілаў, разгром кліентаў Масквы

Усе папулярныя партыі выступаюць за адзіную Украіну, інтэграцыю ў Еўропу і супраць Расіі.

Ва Украіне праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары.

Першыя вынікі экзіт-полаў стануць вядомыя а 21-й гадзіне па мінскім часе. Аднак перадвыбарчая сацыялогія дазваляе выказаць меркаванне, што першае месца на выбарах зойме Блок Пятра Парашэнкі (БПП). Выбарчы спіс, створаны папулярным прэзідэнтам, разлічвае прыкладна на 30 працэнтаў галасоў.

Тут і ніжэй: звесткі ад Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучарыва».

За другое месца змагаюцца Народны Фронт Яцанюка-Турчынава і Радыкальная партыя Алега Ляшко (гэта такі ўкраінскі патрыятычны папуліст). У іх можа быць больш за 10 працэнтаў.

Менавіта Народны Фронт мае стаць галоўным партнёрам БПП па будучай урадавай кааліцыі. У яе, пры патрэбе, могуць увайсці таксама блізкія па поглядах «Бацькаўшчына» экс-прэм'ера Цімашэнкі і «Самапомач» мэра Львова Садовага. Яны набіраюць прыкладна па 8—9%.

У той жа час склад кааліцыі залежыць ад вынікаў выбараў у аднамандатных акругах. Ва Украіне палову дэпутатаў абіраюць па прапарцыйнай, партыйнай сістэме, а другую палову — у акругах. На ўсіх мінулых выбарах у мажарытарных акругах масава перамагалі бізнэсоўцы. Раней яны далучаліся да фракцыі Партыі рэгіёнаў. Але гэтым разам яны будуць схільныя ўпісвацца ў БПП. Такім чынам, трэцяга партнёра кааліцыі можа і не спатрэбіцца.

Аднак у таким раскладзе тояцца і свае небяспекі. Дэпутаты-мажарытарнікі ва ўкраінскім варыянце схільныя адстойваць інтарэсы сваіх бізнэс-кланаў, а не дзяржавы. У мінулым гэта непазбежна прыводзіла да карупцыі, якая б партыя ні перамагала.

Хто яшчэ трапіць у Раду? Балансуюць на бар'еры нацыяналістычная партыя «Свабода» (Цягнібок) і «Грамадзянская пазіцыя» экс-міністра абароны Грыцэнкі.

«Правы сектар» не мае шанцаў на перамогу па выбарчых спісах.

Цікава, ці ўдасца перамагчы ў аднамандатнай акрузе камбату Ярашу. Ён балатуецца на сваёй радзіме, у Днепрапятроўскай вобласці.

А што ж з тымі сіламі, якія яшчэ паўгода назад кіравалі (і раскрадалі)?

На абломках былой Партыі рэгіёнаў утварыліся два спісы. Апазіцыйны блок (Бойка, Вілкул, Добкін, Шуфрыч) у Раду праходзіць гарантавана, але ўсяго з 7—8% галасоў. «Моцная Украіна» Цігіпкі балансуе на мяжы 5-працэнтавага мінімальнага бар'ера. Мала шанцаў трапіць у парламент у камуністаў. Разам тры гэтыя сілы набіраюць каля 15% галасоў. Без Крыма і ўсходняга Данбаса яны не маюць шанцаў на большасць.

Дарэчы, выбары не адбудуцца ў 27 акругах з 225. Менавіта такую долю тэрыторыі здолела за паўгода акупаваць Расія. Аднак захапіўшы Крым і Усходні Данбас, Масква адштурхнула ад сябе рэшту Украіны. І зараз у якасці інструмента ўплыву ў яе застаецца толькі газавая труба. Дарэчы, праз тры дні пасля выбараў, 29 кастрычніка, могуць быць падпісаныя часовыя пагадненні аб аднаўленні паставак «Газпромам» газу ва Украіну.

Выбарчая кампанія праходзіць абсалютна свабодна. У выбарчых камісіях на ўсіх узроўнях прысутнічаюць прадстаўнікі кандыдатаў.

Яўка грамадзян можа скласці каля 60%, гэта больш-менш як на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.

Перамога праеўрапейскіх сілаў на парламенцкіх выбарах дасць ім карты ў рукі для канчатковага дэмантажу старой сістэмы. Парашэнка ўжо заявіў, што ад панядзелка пачне ўносіць у Раду праекты рэфарматарскіх законаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ10

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»22

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»81

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ10

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць