Грамадства22

Дзень Л

Зь сёньняшняга дня, 17 сьнежня, адмененая большасьць старадаўніх льготаў. Сярод іх ільготны праезд у транспарце для студэнтаў і пэнсіянэраў, а таксама льготныя цэны на мэдыкамэнты і аздараўленьне для маламаёмных.

Зь сёньняшняга дня, 17 сьнежня, адмененая большасьць старадаўніх льготаў. Сярод іх ільготны праезд у транспарце для студэнтаў і пэнсіянэраў, а таксама льготныя цэны на мэдыкамэнты і аздараўленьне для маламаёмных.

Не забудзьцеся, што льготныя білеты на праезд зь сёньняшняга дня больш ня дзейнічаюць.

* * *

А. Лукашэнка 14 снежня падпісаў указ нумар 638 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Дакумент заканадаўча замацоўвае парадак і ўмовы прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі ў сувязі з упарадкаваннем сацыяльных ільгот у рэспубліцы.

Дзяржаўная падтрымка насельніцтву будзе аказвацца ў форме адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнага і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі. Яна будзе выдзяляцца на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, адзення, абутку, праязных білетаў, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці.

Грамадзянам таксама будуць выдзяляцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай кампенсацыі платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, іх тэхнічнае абслугоўванне, камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, карыстанне ліфтамі, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў) і адлічэнняў на капітальны рамонт.

Права на штомесячную сацыяльную дапамогу маюць сем'і і грамадзяне, якія пражываюць асобна або вядуць раздзельную гаспадарку, сярэднедушавы даход якіх па аб'ектыўных прычынах не перасягае 100 працэнтаў найбольшай велічыні зацверджанага ўрадам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы.

Права на аднаразовую сацыяльную дапамогу маюць сем'і і грамадзяне, сярэднедушавы даход якіх не перасягае 120 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Беларусі, за два апошнія кварталы.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць прадастаўляцца сем'ям і грамадзянам пры ўмове, калі сума платы за камунальныя паслугі і за карыстанне жылым памяшканнем, яго тэхнічнае абслугоўванне, адлічэнняў на капітальны рамонт у межах 20 кв.м агульнай плошчы на кожнага члена сем'і, што пражывае ў жылым памяшканні, перасягае 20 працэнтаў сукупнага даходу сем'яў і грамадзян, якія пражываюць у горадзе або пасёлку гарадскога тыпу, і 15 працэнтаў для сельскіх жыхароў.

Указ замацоўвае парадак звяртання за назначэннем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і безнаяўных жыллёвых субсідый, вызначае пералік дакументаў, неабходных для назначэння гэтых відаў дзяржаўнай дапамогі, а таксама парадак і тэрміны іх назначэння і выплаты.

Заяву аб назначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна падаваць ва ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога (раённага) выканаўчага камітэта па месцы жыхарства, а заяву на атрыманне субсідыі - па месцы жыхарства ў арганізацыю, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду (пры яе адсутнасці - у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган). Бланкі заявы выдаюцца гэтымі органамі (арганізацыямі).

Рашэнне аб назначэнні дзяржаўнай адраснай дапамогі прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй, створанай раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам з дэпутатаў раённага (гарадскога) Савета дэпутатаў, спецыялістаў упраўлення (аддзела) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога (раённага) выканаўчага камітэта, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікоў іншых органаў мясцовага самакіравання, грамадскіх аб'яднанняў. Рашэнне аб назначэнні субсідыі прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па прадстаўленню арганізацыі, якая ажыццяўляе экплуатацыю жыллёвага фонду.

Службовыя асобы дзяржаўных органаў, іншых арганізацый нясуць адказнасць за парушэнне патрабаванняў указа пры вырашэнні пытання аб прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі насельніцтву. Пры гэтым грамадзяне, якія прэтэндуююць на дзяржпадтрымку, абавязаны прадаставіць дакладныя звесткі аб даходах і маёмасці, што належыць членам сем'і (грамадзяніну) на праве ўласнасці, змяненні складу сям'і, а таксама іншыя звесткі, неабходныя для прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі. За наўмыснае ўтойванне або прадстаўленне недакладных звестак сем'і (грамадзяне) пазбаўляюцца права на зварот па дзяржпадтрымку і на яе атрыманне.

Дакументам таксама прадугледжаны ўмовы, пры наяўнасці якіх сям'я (грамадзянін) не змогуць прэтэндаваць на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі.

Растлумачэнне грамадзянам і сем'ям пытанняў парадку і ўмоў назначэння і выплаты дзяржаўнай падтрымкі будуць ажыццяўляць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі, якія назначаюць і выплачваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу і безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.

Указ уступае ў сілу з 17 снежня 2007 г. адначасова з уступленнем ў сілу Закона ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць