Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Уладзімер Уладзімеравіч мяняе прафэсію

Рызыкну выказаць меркаваньне, што ў наступным годзе Маскве будзе надта не да Беларусі. Гэта дазволіць Менску яшчэ нейкі час доўжыць тактыку сядзеньня на двух крэслах.

Такім чынам, Пуцін пагадзіўся быць прэм'ерам пры прэзыдэнце Мядзьведзеву. Задуманая Крамлём дзьвюхгаловая канструкцыя пакуль што падаецца даволі рызыкоўнай. Магчыма, важныя дэталі сцэнару яшчэ ў цені?

Зразумела, папулярнасьць Пуціна зараз стане лякаматывам для рэйтынгу ягонага фаварыта. Ну а потым, пасьля элегантнай перамогі? З аднаго боку, Пуцін нібыта супраць перафарматаваньня ўладных паўнамоцтваў на карысьць кіраўніка ўраду. Зь іншага боку, зразумела ж, што пасьля васьмі гадоў у ролі гаспадара Крамля ён — фігура непараўнальна болей маштабная ды ўплывовая, чым "тэхнічныя" Фрадкоў ці Зубкоў. Звыш таго — фактычны лідэр кіроўнай партыі.

Ці не пачнецца перацягваньне вяроўкі? Гэта сёньня Мядзьведзеў выглядае цалкам кіраванай крэатурай. А калі прымерыць карону? Памятаеце мэтамарфозу сьціплага Буншы са старой камэдыі "Іван Васілевіч мяняе прафэсыю"? :)

Ва ўсякім разе, для беларускага кіраўніцтва зноў, пакуль што прывідна, паўстае шанец згуляць на імавернай расейскай смуце.

Але нават калі там абыдзецца без калізіі галінаў улады, то рызыкну выказаць меркаваньне, што ў наступным годзе Маскве будзе надта не да Беларусі. Бо так ці іначай спатрэбіцца час на прыцірку новай уладнай канфігурацыі.

Гэта дазволіць Менску яшчэ нейкі час доўжыць тактыку сядзеньня на двух крэслах: з аднаго боку, спробы накінуць Эўропе "прагматычны дыялёг", зь іншага — рэцыдывы рыторыкі пра асаблівыя дачыненьні з Расеяй (падтэкст: дайце хоць якую зьніжку!).

Але рана ці позна Масква пачне ціснуць па поўнай праграме. Паратунак маглі б даць эканамічная трансфармацыя (саскок з нафтагазавай іголкі) ды паступовае адкручваньне гаек у палітычным жыцьці, што дазволіла б сапраўды размарозіць эўрапейскі вэктар.

Але да такой мэтамарфозы беларуская ўлада сёньня яўна не гатовая.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму30

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму30

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць