Заробкі ў Беларусі і суседзяў: Расія зноў адстае ад Прыбалтыкі ТАБЛІЦА
«Наша Ніва» сабрала апошнія статыстычныя звесткі аб сярэднім заробках у краінах-суседках.
Польшча далёка адарвалася ад іншых краінаў, а вось Расія праз абвал курса нацыянальнай валюты зноў звалілася ніжэй за краіны Прыбалтыкі.
Прычым расійскі заробак за верасень разлічваўся з улікам курса 37 рублёў за даляр. З таго часу дэвальвацыя склала яшчэ каля 15%, што прывядзе да далейшага змяншэння заробкаў.
У выніку разрыў паміж Беларуссю і Расіяй імкліва скарачаецца і складае менш за $200.
А вось Украіна далёка ззаду. Вайна на ўсходзе краіна і выкліканая нестабільнасцю дэвальвацыя грыўні апусціла заробкі на мінімальны ўзровень.
| Краіна | Заробак «бруднымі» | Заробак «чыстымі» | Актуальнасць |
| Польшча | $1229 | $886 | верасень 2014 |
| Латвія | $1036 | $729 | чэрвень 2014 |
| Літва | $937 | $728 | другі квартал 2014 |
| Расія | $820 | $713 | верасень 2014 |
| Беларусь | $603,2 | $525 | верасень 2014 |
| Украіна | $268 | $215 | верасень 2014 |
Каментары