Грамадства1717

Лукашэнка: Я народ крыху раздурыў, нельга залішне дапамагаць чалавеку

«Будзе магчымасць — абавязкова павялічым падтрымку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.— Але крыху трэба напружыцца і маладым сем'ям».

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пры інфляцыі 20% ільготны крэдыт пад 4% гадавых з'яўляецца фактычна падарункам.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам ТАА «Протас» у Магілёўскай вобласці.

«Для таго каб рабіць падарункі, вы павінны ў пяць разоў больш плаціць падаткаў, іншыя прадпрыемствы павінны ў 3-4 разы больш плаціць падаткаў, каб была магчымасць стварыць фонд у бюджэце і падарыць маладым сем'ям або сем'ям з дзецьмі, шматдзетным жыллё. Але вы не можаце плаціць падаткаў у пяць разоў больш, - сказаў ён. — Нельга падатковым чынам нагрузіць народ і прадпрыемствы. Дык адкуль узяць грошы для таго, каб выдаць іх маладым сем'ям? Гэтых грошай няма. Мы не друкуем грошай, гэта прывядзе да абвалу нацыянальнай валюты».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава робіць усё магчымае па максімуму. Паводле яго слоў, пры вызначэнні, каму аказаць падтрымку ў першую чаргу, падтрымка аказваецца шматдзетным сем'ям. Гэта робіцца таму, што ў краіне самая вострая праблема — павялічыць нараджальнасць. «У нас насельніцтва не хапае, і я вымушаны стымуляваць гэту нараджальнасць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І вось сюды мы асноўныя рэсурсы накіроўваем — нараджайце».

«Я часта кажу аб тым, што я вас крыху раздурыў, — сказаў ён. — Нельга залішне дапамагаць чалавеку, паколькі ён тады перастае працаваць. Вазьміце, напрыклад, Расію: там мала хто спадзяецца на дзяржаву, чалавек імкнецца недзе знайсці работу і зарабіць».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што грошы ў першую чаргу трэба зарабіць, і цяпер у Беларусі гэта зрабіць можна. Больш мабільнымі павінны быць і самі людзі, пераязджаючы ў тыя мясціны, дзе ўжо ёсць жыллё і работа.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць