Свет4848

Прэс-сакратар Пуціна: У Латвіі магчымы дзяржаўны пераварот

У Латвіі тэарэтычна магчымы дзяржаўны пераварот. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі 19 лістапада.

Ён таксама дадаў, што калі афіцыйны Брусэль прызнае гэты пераварот, краіне пагражае небяспека.

Пяскоў таксама адзначыў, што Расія жадае, каб яе партнёры ведалі, што ў дзяржавы ёсць свае пэўныя «чырвоныя лініі», якія НАТА не варта перасякаць.

Прэс-сакратар Пуціна падзяліў засцярогі журналіста Бі-Бі-Сі Джона Сімпсана аб тым, што

калі тое, што здарылася з Украінай, здарыцца і з Латвіяй, яе грамадзяне расійскага паходжання падымуць антыўрадавае паўстанне.

МЗС Латвіі ўжо паспела пракаментаваць выказванні Пяскова.

«Азнаёміўшыся з выказваннямі спадара Пяскова, магу адзначыць, што логіка мыслення і яснасць выказванняў прэс-сакратара прэзідэнта РФ не былі тымі якасцямі, якія браліся ў разлік пры прызначэнні яго на займаную пасаду», — заявіў агенцтву BNS прадстаўнік МЗС Латвіі Карліс Эйхенбаумс.

Каментары48

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева13

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей14

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць